«Ведомості», «Коммерсант» і РБК упершыню ў гісторыі выйшлі з аднолькавай першай паласой. На ёй — журналіст Іван Галуноў
Газеты «Ведамасці», «Коммерсант» і РБК у панядзелак упершыню ў гісторыі выйшлі з аднолькавай першай паласой. Яна прысвечана пераследу карэспандэнта «Мядузы» Івана Галунова.
Іван Галуноў, аўтар некалькіх расследаванняў аб карупцыі, быў затрыманы ў чацвер. Яго абвінавацілі ў замаху на збыт буйной партыі наркотыкаў. Іван сцвярджаў, што наркотыкі яму падкінулі. Гэты крымінальны артыкул прадугледжвае ад 10 да 20 гадоў зняволення.
У суботу суд адмовіўся змяшчаць Галунова ў СІЗА, адправіўшы пад хатні арышт. Арышт Івана выклікаў вялікую хвалю салідарнасці сярод журналістаў, вядомых і простых людзей.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
![](https://baj.media/wp-content/themes/baj/assets/images/telegram-logo.jpg)
Больш матэрыялаў