• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Віцебскую блогерку таксама будуць судзіць за заклікі ў сацыяльных сетках

    Блогерка Алена Янушкоўская атрымала міліцэйския пратаколы, складзеныя на яе за распаўсюд інфармацыі пра акцыю ў патрымку незалежнасці Беларусі. Блогерку  вінавацяць у парушэнні заканадаўства аб масавых мерапрыемствах паводле артыкула 23.34 КаАП.

    Паводле міліцыянтаў, яна нібыта заклікала на несанкцыянаваную  акцыю, якая адбылася 29 снежня ў Віцебску, — у той дзень каля пятнаццаці жыхароў Віцебска сталі “жывым ланцугом” уздоўж плошчы Перамогі і склалі з надрукаваных на папяровых аркушах літар слова “Незалежнасць”. Хтосьці з іх яшчэ трымаў бел-чырвона-белыя сцягі, афіцыйны дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь і плакаты.

    Алену Янушкоўскую вінавацяць у тым, што яна размясціла заклікі да ўдзелу ў акцыі, арганізатары якой не атрымалі дазволу на правядзенне ў раённых уладаў. Супрацоўнікі аддзела міліцыі Віцебскага раёна, як вынікае з пратакола, заўважылі іх “падчас маніторынгу сеткі Інтэрнэт” у групе “Настоящая Беларусь” в Face­book.   

    Групы пад такой назвай, заснаваныя жыхаркай вёскі Суйкава Віцебскага раёна Аленай Янушкоўскай, існуюць у розных  сацыяльных сетках і  месенджарах. Самым першым сеткавым рэсурсам з такой назвай стаў відэаблог “Настоящая Беларусь”, у ім Алена распавядае “пра Беларусь, якую не паказваюць па тэлевізары”. Яна пачала з выкрыцця праблем у роднай вёсцы, і мясцовыя чыноўнікі былі вымушаны займацца іх  вырашэннем. Паступова відэаблог набраў папулярнасць, і з яго дапамогай стала магчымым змагацца з камунальнымі і сацыяльнымі недахопамі ў маштабе раёна і нават вобласці.

    Дата суда “за заклікі” ў сацыяльных сетках пакуль невядомая, але 21 студзеня Алену Янушкоўскую будуць судзіць за ўдзел у той самай акцыі 29 снежня. 9 студзеня блогерку ўжо аштрафавалі за ўдзел у мінскіх акцыях пратэсту супраць паглыбленай інтэграцыі: за гэта яна мусіць сплаціць два штрафы па 810 рублёў кожны.

    Нагадаем, адміністрацыйную справу “за заклікі” ў інтэрнэце да ўдзелу ў акцыі падтрымкі незалежнасці Беларусі  распачалі і супраць жыхаркі Віцебска Наталлі Спірыдонавай.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці