4053

Віншуем партал TUT.by з 15-годдзем!

05.10.2015 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

 

5 кастрычніка найбуйнейшы беларускі рэсурс адзначае юбілей.

«Мэта беларускага парталу TUT.BY некалькі разоў за 15 гадоў змянялася і на сённяшні дзень наступная: адлюстроўваючы рэчаіснасць, быць ва ўсіх сэнсах масмедыя нумар адзін у Беларусі», – гаворыцца ў артыкуле “Юрий Зиссер о ценностях TUT.BY в день 15-летия портала”.

Заснавальнік TUT.by назваў тры базавыя каштоўнасці сваёй кампаніі: свабода, сумленнасць, права памыляцца.

ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” віншуе ўсіх супрацоўнікаў TUT.by, сярод якіх ёсць і сябры нашай арганізацыі. Жадаем, каб і ўнутраныя, і вонкавыя ўмовы спрыялі вашай плённай працы!

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!