• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Перасталі працаваць паштовыя скрыні TUT.BY

    Беларускія ўлады 18 траўня, у пятую гадавіну разгрому партала, канчаткова адключылі электронныя паштовыя скрыні на дамене @tut.by.

    Перасталі працаваць паштовыя скрыні TUT.BY

    Фота: TUT.BY

    Лісты на паштовыя адрасы ў дамене @tut.by больш не даходзяць, заўважыла «Люстэрка». Аўтаадказ Gmail паведамляе, што «дамен tut.by не знойдзены», і прапануе выправіць памылку ў адрасе.

    Выходныя лісты з імэйла TUT.BY таксама не даходзяць да адрасатаў. Аднак архіў лістоў можна праглядзець і спампаваць праз інтэрфейс «Яндэкс.Пошты».

    Скриншот: gmail.com/«Зеркало»

    Нагадаем, пасля разгрому партала ў 2021 годзе скрыні працягнулі працаваць, бо тэхнічна паштовы сэрвіс выкарыстоўваў інфраструктуру расійскага «Яндэкса». Некаторыя арганізацыі працягвалі ўказваць гэтыя пошты ў раздзеле кантактаў. Хоць фармальна іх адрасы можна было лічыць «экстрэмісцкімі», прыкладаў пераследу з‑за імэйлаў не было.

    І толькі праз пяць гадоў — на пачатку 2026 года — мясцовыя ўлады пачалі рассылаць лісты пра тое, што лічаць недапушчальным выкарыстанне такіх адрасоў, асабліва для дзяржаўных органаў і арганізацый. Паведамлялася, што самі скрыні могуць перастаць працаваць бліжэйшым часам.

    Управделами Лукашенко хранит «экстремистскую» статью, а КГК — фотографии. Нашли наследие TUT.BY в неожиданных местах

    Найбуйнейшы беларускі інфармацыйны партал TUT.BY быў разгромлены сілавікамі ў траўні 2021 года. 18 траўня ў рэдакцыі адбыўся вобшук, затрымалі 15 чалавек, якія правялі розны тэрмін у СІЗА ці пад дамашнім арыштам. Дзвюх супрацоўніц – галоўную рэдактарку Марыну Золатаву і гендырэктарку Людмілу Чэкіну – асудзілі да 12 гадоў калоніі. У снежні 2025-га Золатаву выпусцілі і прымусова вывезлі з краіны, Чэкіна дагэтуль застаецца ў зняволенні.

    Пасля знішчэння TUT.BY частка каманды з’ехала з краіны і запусціла праект «Люстэрка». У жніўні 2021 года суд у Мінску прызнаў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» ўсю інфармацыйную прадукцыю сайтаў Zerkalo.io, TUT.BY, іх сацыяльных сетак, а таксама лагатыпы гэтых двух выданняў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.