972

Ютуб-канал і тэлеграм-канал «Жизнь-малина» прызнаныя экстрэмісцкімі матэрыяламі

29.04.2022 Крыніца: Прэс-служба Беларускай асацыяцыі журналістаў Сюжэт: Барацьба з экстрэмізмам

«Жизнь-малина» — самы папулярны ў Беларусі ютуб-канал з інтэрв’ю з вядомымі асобамі. Канал вядзе журналіст Мікіта Мелказёраў.

Папулярны youtube-канал "Жизнь-малина" Мікіты Мелказёрава, аднайменны тэлеграм-канал і чат прызналі экстрэмісцкімі

Экстрэмісцкім таксама прызнаны "лагатып у выглядзе сямі паўкругаў белага колеру на ружовым фоне".

Гэтае рашэнне 25 красавіка прыняў Цэнтральны суд Мінска.

У youtube-канала "Жизнь-малина" — 108 тыс. падпісчыкаў.

 

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!