• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Затрымалі мужчыну, якога абвінавачваюць у стварэнні пратэснага самвыдата

    Размова пра сетку абласных выданняў «Веснікі».

    Затрыманага клічуць Андрэй Фамін, яму 28 гадоў. Вядома пра яго няшмат — ён родам з Магілёва, але жыў у Мінску. Скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў. Працаваў капірайтэрам.

    У відэа ён кажа, што нібыта быў рэдактарам і аўтарам артыкулаў для сеткі газет «Веснікі». Таксама за гэта ён быццам бы атрымаў грошы — але сумы, якія ён называе, былі чыста сімвалічныя (за два гады працы агулам 700 даляраў). Магчыма, так яго прымусілі сказаць сілавікі.

    Згодна з інфармацыяй ад актывістаў ініцыятывы ByProsvet, якая займаецца распаўсюдам пратэснага самвыдата, Андрэй не меў доступаў да акаўнтаў газетаў і не ведаў тых, хто распаўсюджвае іх у Беларусі. Акаўнт «Веснікаў» таксама не захоплены.

    «Веснікі» — гэта колішняя сетка абласных пратэсных газет, створаная ў верасні 2020 года. У сакавіку 2022-га яна аб’ядналася ў газету «Беларускі веснік». Друкуюць і распаўсюджваюць газеты актывісты дваравых чатаў і лакальных ініцыятываў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці