• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Затрыманага магілеўскага блогера Алеся Сабалеўскага перавялі ў СІЗА

    Па звестках ягоных знаёмых, у магілёўскі следчы ізалятар Сабалеўскі  трапіў на мінулым тыдні — раней яго ўтрымлівалі ў ІЧУ паводле судовых рашэнняў пра два адміністратыўныя арышты запар. Перавод у СІЗА ўскосна азначае, што супраць затрыманага выстаўлена крымінальнае абвінавачанне.

    Алеся Сабалеўскага затрымалі 12 снежня мінулага года, і ўжо назаўтра суд Кастрычніцкага раёна Магілёва  прызначыў яму першыя 10 сутак адміністрацыйнага арышту. Пра другі суд, які адбыўся над Сабалеўскім ужо ў зняволенні, паведамілі магілёўскія праваабаронцы. Як ім стала вядома, Сабалеўскага асудзілі яшчэ да аднаго арышту за «распаўсюд экстрэмізму» паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП. Але на волю былы журналіст не выйшаў. 

    Праваабаронцы мяркуюць, што ў выпадку завядзення супраць Алеся Сабалеўскага крымінальнай справы, яна можа быць звязаная з прызнаннем экстрэмісцкімі фармаваннямі рэгіянальных медыярэсурсаў — YouTube-канала 6TV Belarus, інфармацыйнага сайт «Магілёў. Media» («Навіны Магілёўскага рэгіёну»), а таксама іх шматлікіх акаўнтаў у сацыяльных сетках і месенджарах. Гэта здарылася 29 лістапада мінулага года, адпаведная інфармацыя на сайце Міністэрства ўнутраных спраў з’явілася праз тыдзень. 

    Ужо 5 і  6 снежня 2023 года КДБ правёў шэраг ператрусаў у журалістаў і грамадскіх актывістаў, якіх палічыў датычнымі да працы рэдакцыі інтэрнэт-выдання «Магілёў.Media». Барыса Вырвіча, Аляксандра Агеева, Ігара Шаруху, Пятра Мігурскага, Сяргея Антонава і Аляксея Бацюкова дапыталі ў КДБ у межах крымінальнай справы, распачатай за спрыянне экстрэмізму. Сяргей Антонаў неўзабаве пасля допыту з’ехаў з Беларусі, Аляксей Бацюкоў пакінуў краіну, адбыўшы 15 сутак адміністрацыйнага  арышту.

    Што да Алеся Сабалеўскага, то ён даўно адышоў ад заняткаў журналістыкай. Ужо некалькі год ён працаваў у адным з магілёўскіх пунктаў пракату, дзе і быў затрыманы сілавікамі 12 снежня мінулага года.

    Чытайце яшчэ:

    Силовики задержали бывшего могилевского журналиста и видеооператора Евгения Глушкова

    Кінакрытыкі абвясцілі кароткі спіс намінантаў беларускай прэміі «Чырвоны верас»

    Хто тыя прапагандысты з тэлебачання, каму ўлады дзякуюць за інфармпалітыку?

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці