• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Зміцер Лупач аштрафаваны на вялікую суму за сюжэт пра Дразды

    Амаль на 1300 беларускіх рублёў аштрафаваў суд Пастаўскага раёна журналіста з Глыбокага Змітра Лупача за супрацу з тэлеканалам “Белсат”. Судовае пасяджэнне 22 снежня вяла суддзя  Наталля Максімовіч.

    Адміністрацыйную справу паводле ч. 2 арт. 22.9 КаАП (“Незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ”) у дачыненні журналіста-фрылансера Змітра Лупача распачалі міліцыянты Пастаўскага РАУС. Падставай стаў відэасюжэт пра вёску Дразды Пастаўскага раёна, размешчаны на YouTube  тэлеканала “Белсат”.

    Зміцер Лупач зазначае, што гэта самы вялікі штраф (47 базавых велічыняў) за супрацу з “Белсатам”, які яму выносілі. Але першы — за ролік, які быў размешчаны на YouTube-канале.

    — Я звяртаў увагу суддзі на тое, што і “Аднакласнікі”, і Face­book, ды іншыя —  гэта таксама замежныя сеткі. Але гэта не было прынята да ўвагі, і ўсё адно быў прызначаны штраф памерам аж 47 базавых велічыняў, — распавёў Зміцер. 

    Журналіст не згодны з рашэннем Пастаўскага суда і намераны абскарджваць яго ў вышэйшай інстанцыі.

    Падтрымаць журналіста на судовы працэс прыйшлі мясцовыя грамадскія актывісты. Іх было дзевяць чалавек, у залу пусцілі ўсіх.

    Сёлета гэта сёмая адміністрацыйная справа, заведзеная на Змітра Лупача паводле ч. 2 арт. 22.9 КаАП. Раней па  гэтым артыкуле яго судзілі ў Шаркаўшчыне, Паставах і Глыбокім. Разам з сённяшнім судом журналіст быў аштрафаваны агулам на 737 базавых велічынь (з улікам папярэдніх гадоў), што склала 18 641 бел.рубель.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці