• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Зняволенага журналіста Андрэя Кузнечыка этапавалі ў Наваполацк

    Палітзьняволенага Андрэя Кузьнечыка перавялі з магілёўскай турмы ў папраўчую калёнію № 1, паведамляе «Віцебская Вясна».

    Пра тое, што яго перавядуць у наваполацкую калёнію, Андрэю Кузьнечыку паведамлялі раней. Цяпер ён прыбыў у ПК № 1, і з апошняга ліста жонка даведалася, што ў калёніі «забракавалі тэрмабялізну і кубак». Пра іншыя падрабязнасьці, што да побыту на новым месцы, Андрэй Кузьнечык пакуль ня піша. 

    • Андрэя Кузьнечыка затрымалі, калі ён выйшаў увечары з кватэры пакатацца на ровары. Вярнуўся дадому ён у суправаджэньні чатырох сілавікоў. У кватэры зладзілі ператрус, забралі аргтэхніку, запатрабавалі пароль ад тэлеграм-каналу Радыё Свабода.

    • Дзеці Андрэя і Алесі — васьмігадовая Яніна і двухгадовы Мацьвей — былі сьведкамі затрыманьня таты.

    • Спачатку Андрэя абвінавацілі ў дробным хуліганстве, зьмясьцілі ў Цэнтар ізаляцыі правапарушальнікаў і прысудзілі 10 сутак адміністрацыйнага арышту. На свабоду ён так і ня выйшаў: абвінавацілі ў непадпарадкаваньні і дадалі яшчэ два разы па 10 сутак.

    • 23 сьнежня 2021 году стала вядома, што на Кузьнечыка завялі крымінальную справу і перавялі яго ў СІЗА № 1 на Валадарскага.

    • 12 траўня зьявілася інфармaцыя, што Кузьнечыка перавялі зь СІЗА‑1 у магілёўскую турму. 8 чэрвеня палітзьняволенаму журналісту Свабоды Андрэю Кузьнечыку прысудзілі 6 год пазбаўленьня волі з адбываньнем у калёніі ўзмоцненага рэжыму па абвінавачаньні ў «стварэньні экстрэмісцкага фармаваньня» (арт. 361–1 КК). Закрыты працэс правялі за некалькі гадзін, акалічнасьці справы невядомыя. Вярхоўны суд разгледзеў апэляцыю Кузьнечыка і пакінуў прысуд бязь зьменаў.

    • Варта адзначыць, што кантэнт Радыё Свабода быў прызнаны ўладамі «экстрэмісцкім», а само Радыё Свабода «экстрэмісцкім фармаваньнем» ужо пасьля затрыманьня Андрэя. То бок журналіста асудзілі за кіраваньне тым, чаго на момант яго арышту не існавала.

    Чытайце яшчэ: 

    Коллеги в тюрьмах. Напишите им письмо поддержки АКТУАЛЬНЫЕ АДРЕСА

    У Мінску судзяць палітзняволеную Ксенію Луцкіну

    Паўла Мажэйку і Юлію Юргілевіч перавялі ў следчы ізалятар

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці