• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Мінску судзяць палітзняволеную Ксенію Луцкіну

    Луцкіну абвінавачваюць у "змове ці іншых дзеяннях, здзейсненых з мэтай захопу дзяржаўнай улады". Журналістцы пагражае ад 8 да 12 гадоў пазбаўлення волі.

    У Мінску судзяць палітзняволеную Ксенію Луцкіну. Крымінальную справу разглядае Мінскі гарадскі суд. Фотаздымкі з’явіліся на сайце sb.by.

    Журналістку затрымалі ў снежні 2020-га па “справе Прэс-клуба”: яе абвінавацілі ў “нявыплаце падаткаў” (пасля закрыцця гэтай справы распачалі новую). Раней яна працавала на Беларускім тэлебачанні, але сышла адтуль на хвалі пратэстаў, далучылася да дзейнасці Каардынацыйнай рады. Супрацоўніцтва з ёй і стала падставай для завядзення крымінальнай справы. У зняволенні ў Ксеніі Луцкінай абвастрыліся праблемы са здароўем — пачала расці пухліна ў галаўным мозгу. Вядома, што Луцкіна адмовілася пісаць прашэнне аб памілаванні на імя Аляксандра Лукашэнкі.

    У судзе было агучана, што Ксенія Луцкіна “рыхтавала, рэдактавала, карэктавала розныя заявы і звароты” Каардынацыйнай рады. У гэтым следства пабачыла “дэстабілізацыю палітычнай, сацыяльнай, эканамічнай і інфармацыйнай сітуацыі ў краіне”. Таксама адзначаецца, што Луцкіна “была адным з лідараў… журналісцкай забастоўкі на Белтэлерадыёкампаніі, удзельнікі якой высоўвалі патрабаванні палітычнага характару”. У судзе згадваліся сустрэчы журналісткі “у статусе лідара страйкама” з Марыяй Калеснікавай. А яшчэ нагадалі, што Ксенія Луцкіна “выступіла з ініцыятывай стварыць альтэрнатыўнае тэлебачанне” і нават “альтэрнатыўны Мінінфарм”.

    Чытайце яшчэ:

    Зняволенага журналіста Андрэя Кузнечыка этапавалі ў Наваполацк

    Сёння пачынаецца суд над Ігарам Леднікам: за артыкул у часопісе яму пагражае да 6 год калоніі

    Палітвязні Андрэй Аляксандраў і Ірына Злобіна ажаніліся ў СІЗА

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці