• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Зоя Хруцкая: Не хочам, каб былі праблемы ў іншых ініцыятыў

    Былыя супрацоўнікі “Рэгіянальнай газеты” 1 чэрвеня абвясцілі пра адкрыццё новага медыя пра рэгіёны Koska.

    І праз назву адразу трапілі ў цэнтр дыскусій: журналістам нагадалі пра айчыннае выдавецтва дзіцячых кніг “Коска”, што існуе ўжо чатыры гады, і запыталі, ці не з’яўляецца такое супадзенне плагіятам.

    Кіраўніца новага праекта Зоя Хруцкая распавяла БАЖ, што пры выбары назвы былыя супрацоўнікі “Рэгіянальнай» адштурхоўваліся ад папулярнасці выказвання пра «перагарнуць старонку». 

    — Сэнс нашай назвы быў у тым, што старонка не будзе перагорнутая і кропка не будзе пастаўленая. Абвінавачванні ў плагіяце недарэчныя, асабліва датычна лагатыпу, — сказала Хруцкая. 

    Тэстуючы слова, мы, вядома, бачылі выдавецтва. Але палічылі, што выдавецтва і медыя не будуць блытаць адно з адным. 

    — Гэта была ўдалая назва, якая стала для мяне роднай. Але мы вырашылі, што бяспека аднадумцаў у Беларусі важней. Мы не хочам, каб праз нашу дзейнасць былі праблемы ў любых ініцыятыў, якія дачынення да нас не маюць ніякага, — дадала кіраўніца праекта.

    У выдавецтве “KOSKA» ад публічных каментароў адмовіліся. Аднак Зоя Хруцкая паведаміла, што інцэдент вырашаны.

    Мы звярнуліся да выдавецтва і патлумачылі абставіны. Мы дамовіліся і атрымалі адказ, што канфлікт вычарпаны.

    Новую назву для медыя плануюць абраць у бліжэйшы час. Дарэчы, прапанаваць свой варыянт можта ТУТ.

    — Ужо атрымалі некалькі дзясяткаў прапаноў, рашэнне прымем на наступным тыдні. Мы вельмі ўдзячныя за меркаванні і падтрымку. Спадзяёмся, што нам і надалей будуць дапамагаць ствараць медыя пра рэгіёны Беларусі нашыя цудоўныя аднадумцы, — сказала суразмоўца. 

    Як распавёў БАЖ адзін з беларускіх юрыстаў на ўмовах ананімнасці, разглядаць канфлікт у рамках беларускага аўтарскага права можна было б, калі абедзве арганізацыі з’яўляліся суб’ектамі ў беларускім юрыдычным полі. Але відавочна, што гэта не так.

    — Пры гэтым, пры рэгістрацыі юрыдычных асобаў, канешне ж робяцца захады, каб не было супадзенняў. Нават калі ў суб’ектаў розныя сферы дзейнасці, — паведаміў спецыяліст.

    Адметна, што новае, цяпер пакуль безыменнае, медыя пра беларускія рэгіёны планавалі запусціць у лютым. Але ў дзень, калі патрэбна было “націснуць апошнія кнопкі”, пачалася вайна.

    Выдавецтва “KOSKA» існуе ў Беларусі з 2018 года. Гэта “маленькае незалежнае выдавецтва, якое выдае шведскія кнігі для дзяцей па-беларуску”. Яно вядома выданнямі пра Пэтсана і Фіндуса, Маму Му ды іншымі кніжкамі і размалёўкамі. У мінулым годзе “KOSKA» да 110-годдзя беларускага пісьменніка Васіля Віткі выдала зборнік яго вершаў “Плыў па моры чамадан».

    Koska.media ў першы ж дзень трапіла ў непрыемную сітуацыю і прапануе чытачам прыдумаць новую назву рэсурсу

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці