• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Cправай гродзенскага фрылансера займаецца пракуратура

    Гродзенскі фрылансер Андрэй Мялешка атрымаў адказ з пракуратуры Гродна наконт пастановы аб адмене крымінальнай справы і праверкі дзеянняў Кастрычніцкага РАУС Гродна.

    Мялешка яшчэ ў верасні 2015 года прасіў супрацоўнікаў Кастрычніцкага  РАУС знайсці інтэрнэт-паклёпнікаў, што абліваюць фрылансера брудам на старонках аднаго з сайтаў.

    «Дзякуючы юрыдычнай службе ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» справа зрушыла з месца, — гаворыць Андрэй Мялешка. — Я спадзяюся, што дзякуючы гродзенскай пракуратуры міліцыя знойдзе паклёпніка. Спадзяванні, канешне, маленькія, бо ў іншых гарадах Беларусі (Магілёве і Берасці) аўтараў падобных паклёпніцкіх матэр’ялаў так і не атрымалася знайсці».

    Андрэй Мялешка — адзіны з гродзенцаў, які вырашыў змагацца з паклёпнікамі законным шляхам. Сайт на працягу года неадраразова абліваў брудам гродзенскіх журналістаў і прадстаўнікой дэмакратычнай супольнасці Гродна.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці