• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Аператыўна-аналітычны цэнтр пазбавіў даменнага імя незалежны партал Media-Polesye.by

    «Гэты крок не стаў для нас сюрпрызам, мы былі падрыхтаваныя і ад сёння працуем як Media-Polesye.cоm. Будзем працаваць. Будзем спадзявацца, што нашыя чытачы ўсё зразумеюць і падтрымаюць нас у гэты час», — кажа галоўная рэдактарка «Медыя-Палесся» Святлана Гарда.

     

    «Зачыстка» ў нацыянальным сегмеце даменаў «экстрэмісцкіх рэсурсаў» — незалежных беларускіх медыя, прызнаных судамі «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» — пачалася 9 красавіка.

    Даменныя імёны інтэрнэт-рэсурсаў, уключаных у Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, анулююць на загад Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (ААЦ).

    Пасля рашэння аб ануляванні даменнага імя яно ўносіцца ў спецыяльны пералік у складзе базы дадзеных даменных імёнаў нацыянальнай зоны. Пасля гэтага даменнае імя стане недаступным для рэгістрацыі на той перыяд, пакуль адпаведная інфармацыйная прадукцыя знаходзіцца ў спісе «экстрэмісцкіх матэрыялаў». Але загад прадугледжвае, што выкарыстанне такіх даменных імёнаў дапускаецца ў «інтарэсах нацыянальнай бяспекі».

    Улады пачалі практыкаваць пазасудовае пазбаўленне даменных імён у мінулым годзе. У красавіку 2023-га адабралі даменная імя ў барысаўскага незалежнага выдання EX-PRESS.BY, у снежні 2023-га — анулявалі дамен партала TUT.by. Сёлета ў студзені ўлады пазбавілі даменнага імя і пошты таксама і Беларускую асацыяцыю журналістаў. Арганізацыя назвала гэта найгрубейшым парушэннем права на ўласнасць і чарговым наступам на свабоду слова.

    15 красавіка ліст ад ААЦ за подпісам намесніка начальніка цэнтра Сяргея Жарнасека наконт анулявання даменнага імя Media-Polesye.by прыйшоў на рэдакцыйную пошту інтэрнэт-выдання.

    Святлана Гарда, галоўная рэдактарка партала «Медыя-Палесся», у каментары службе маніторынгу БАЖ кажа, што рашэнне ААЦ не было нечаканым.

    Святлана Гарда, галоўны рэдактар «Медыя-Палессе». Фота: Белсат

    «12 гадоў мы мелі гэта даменнае імя, наш партал існуе з 2012 года. Мы праходзілі розныя стадыі свайго жыцця — нас яшчэ да выбараў 2020-га чатыры разы судзілі за «пагрозу нацыянальнай бяспецы краіны». Тое, што адбывалася потым, знаёма ўсім нашым недзяржаўным медыя: рэлакацыя, праца з блакіроўкай, якая была ўведзеная ў дачыненні нашага сайта з верасня 2022 года, працавалі праз VPN. Да таго ж, і Раскамнагляд заблакаваў нас. Гэтыя ўсе блакіроўкі былі адчувальнымі — значнае падзенне аўдыторыі тады было адразу. Потым паціху пачалі выходзіць на той жа трафік, які існаваў у нас да часу блакіроўкі», — распавядае Святлана Гарда.

    Паводле кіраўніцы «Медыя-Палессе», тое, што будзе пагром даменнай зоны by стала прадказальным недзе з мінулай восені: «Улады пачалі пра гэта гаварыць, і мы ўжо разумелі, што нешта будзе. Тады мы адкрылі даменнае імя ў зоне com. І сёння ўжо «Медыя-Палессе» выходзіць у гэтай зоне. Зразумела, што гэтыя ўсе тэхнічныя праблемы паўплываюць на трафік, але сёння мы не бачым іншых шляхоў. Будзе стымул ізноў вяртаць і падымаць трафік, шукаць новыя цікавыя тэмы і для чытачоў, і для нацыянальных медыя. Паколькі ўласных карэспандэнтаў зараз ні ў каго ў рэгіёнах няма, то ўнікальныя навіны, калі яны ёсць, ад нас разыходзяцца па-за межы выдання».

    «Скажам так, сённяшні ліст ад ААЦ не стаў нейкім сюрпрызам для нас, мы ўжо былі падрыхтаваныя. Будзем працаваць. Будзем спадзявацца, што нашыя чытачы ўсё зразумеюць і падтрымаюць нас у гэты час. У нас ёсць сацсеткі — агулам амаль сто тысяч падпісчыкаў маем там», — падкрэсліла Святлана Гарда.

    У ліпені 2021 года ў офісе «Медыя-Палесся», дома ў галоўнай рэдактаркі Святланы Гарда, а таксама ў ключавых супрацоўнікаў выдання сілавікі правялі вобшукі. Офіс партала знаходзіцца ў Лунінцы, ператрусы праходзілі таксама і ў Пінску. У журналістаў забралі сродкі сувязі і носьбіты інфармацыі. А ў верасні 2021 года доступ да сайта быў заблакаваны.

    У сакавіку 2022 года на кіраўнікоў сайта «Медыя-Палессе» завялі крымінальную справу. Іх абвінавацілі ва злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі, нібыта абвінавачаныя на працягу двух гадоў не рабілі падатковыя выплаты і абавязковыя адлічэнні ў ФСАН і «Белдзяржстрах».

    Рэдакцыя даведалася пра гэтыя абвінавачанні з сайта Брэсцкай абласной пракуратуры. Паводле пракуратуры, падставай для крымінальнага пераследу сталі вынікі фінансавай праверкі. Правяральнікі мяркуюць, што кіраўніцтва медыя нібыта плаціла некаторым супрацоўнікам заробкі «ў канвертах». Пры гэтым у пракуратуры не хавалі, што фінансавай праверцы папярэднічалі спробы заклікаць медыя «да выпраўлення сітуацыі» — прымусіць яго падаваць інфармацыю чытачам выбарачна.

    5 красавіка 2022 года судом Лунінецкага раёну «інфармацыйная прадукцыя, якая публікуецца ў сеціўным выданні media-polesye.by, у сацыяльнай сетцы «Вконтакте» і ў сацыяльный сетцы «Одноклассники» прызнаная «экстрэмісцкай».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    02.11.2023
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Карцер, ПКТ, ШИЗО — что это такое? Как наказывают политзаключенных, которые уже находятся за решеткой

    «Медиазона» часто пишет новости о том, как заключенных отправляют в ШИЗО, ПКТ или переводят на тюремный режим. В колониях политзаключенные не сидят в камерах, а живут в бараках, ходят на работу по улице. Но даже этих «удобств» можно лишить. По сути, осужденные отбывают двойное наказание — часто по надуманным поводам — мерзнут в одиночных камерах, дышат хлоркой и не получают письма. «Медиазона» рассказывает, как наказывают тех, кто уже наказан заключением в колониию и СИЗО.
    28.06.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці