• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Для чаго журналісту сацыяльныя сеткі і як з імі працаваць? — у Слоніме адбыўся трэнінг Паўлюка Быкоўскага

    Напярэдадні святочных выходных, 22 снежня, да слонімскіх сяброў БАЖ і журналістаў  “Газеты Слонімскай” наведаўся вядомы беларускі журналіст і медыя-эксперт Паўлюк Быкоўскі.

    “Сацыяльныя сеткі для…” — так сёння называецца папулярны ў журналістаў трэнінг спадара Быкоўскага.

    З дзясятак чалавек з рэдакцыі “ГС” і не толькі сабраліся паслухаць госця. Бо і імя на слыху, і не так часта сталічныя мэтры спяшаюцца ў Слонім падзяліцца з намі сваім багатым досведам. 

    Крыху больш як за тры гадзіны Паўлюк паспеў:

    Выкласці патрабаванні да стварэння віруснага кантэнту ў сацыяльных сетках, пачынаючы ад загалоўкаў, якія працуюць, і да выбару саміх вірусных тэм. Акрэсліў патрабаванні да аўтараў, якія прасоўваюць свае сайты праз сацыяльныя сеткі.

    Патлумачыў, як рабіць пасты, якія будуць падыходзіць да розных сацыяльных сетак.

    Расказаў, як здымаць і размяшчаць відэа ў Face­book, ВКонтакте, «Одноклассниках», якімі прыстасаванняміі, прыладамі і праграмамі пры гэтым карыстацца і як лепш гэтае відэа ладаваць.

    Распавёў, што тэмай для наўпроставай трансляцыі з месца падзеяў (стрыму) можа быць нават звычайная навагодняя ёлка альбо парады доктара, як правільна змагацца з абмаражэннем. Паводле Быкоўскага, зусім не абавязкова нагодай для стрыму мусіць быць “Марш дармаедаў”, нейкая іншая палітычная акцыя, альбо канцэрт Міхалка ў вашым горадзе.

    Зразумела адно — без сацыяльных сетак сёння не абысціся

    Быкоўскі патлумачыў таксама, як часта і ў які час варта рабіць публікацыі ў сацыяльных сетках, каб іх убачыла як мага большая колькасць людзей, як карыстацца хэштэгамі, як зарабляць…  І на гэтым блоку пытанняў час, адведзены спадару Быкоўскаму для слонімскай прэзентацыі скончыўся  — трэба было спяшацца на маршрутку.

    А нам засталося толькі прааналізаваць пачутае ды прымерыць яго на сябе, як інстукцыю да дзеяння ў сацыяльных сетках, ды падзякаваць Паўлюка за цікавую сустрэчу.

    Што да аўтара гэтых радкоў, то я ніколі не скарыстаюся, хіба, толькі адной парадай спадара Быкоўскага — наконт паэзіі ў сацыяльных сетках. Посціў, пошчу і буду посціць свае вершы ў Face­book.

    Фота аўтара

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці