Дуня Міятавіч: Прэмія Алексіевіч з’яўляецца прызнаннем важнай ролі, якую граюць у сучасным грамадстве расследаванні, смелыя тэксты і журналістыка
Прадстаўніца АБСЕ па свабодзе СМІ Дуня Міятавіч павіншавала беларускую пісьменніцу Святлану Алексіевіч з атрыманнем Нобелеўскай прэміі па літаратуры.
“Смелы голас Алексіевіч, прызнаны Нобелеўскім журы, значна спрыяў плюралізму і разнастайнасці меркаванняў па праблеме найноўшай гісторыі. Яе нястомныя намаганні служаць выдатным прыкладам для незалежных журналістаў у Беларусі і за яе межамі», – цытуе Міятавіч прэс-служба АБСЕ.
Паводле Дуні Міятавіч, прэмія з’яўляецца прызнаннем важнай ролі, якую адыгрываюць у сучасным грамадстве расследаванні, смелыя тэксты і журналістыка.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
![](https://baj.media/wp-content/themes/baj/assets/images/telegram-logo.jpg)
Больш матэрыялаў