• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Дыягназ — “афіцыёз”. Аналіз асноўных тэмаў беларускіх СМІ за студзень-чэрвень 2015

    Якім тэмам беларускія дзяржаўныя і недзяржаўныя медыя надалі больш за ўсё ўвагі ў першай палове 2015 года?

    Тэматычная канва ў перспектыве часу дазваляе ўбачыць, з чаго фармуецца кантэнт беларускіх медыяў – іх асноўнае насычэнне і змест. Ці з’яўляецца інфармацыйная палітыка беларускіх СМІ інертнай, ці медыя адкрытыя да смелых сюжэтаў і “нефарматных” інфармацыйных нагодаў?

    Нягледзячы на тое, што медыяпрастора Беларусі падзеленая паміж дзяржаўнымі і недзяржаўнымі СМІ, якія ў сваёй працы кіруюцца рознымі прынцыпамі, усё ж грамадства і дзяржава, а гэта значыць, што і асноўныя ньюсмейкеры, – адныя і тыя ж. Даследаванне зыходзіць менавіта з гэтага аб’ядноўваючага фактара, дапускаючы, што шараговы спажывец інфармацыі ў краіне, незалежна ад сваіх унутраных перакананняў і асабістай пазіцыі, падпадае пад уплыў як дзяржаўных, так і недзяржаўных медыяў. Таму вылучаныя для даследавання тэмы, нягледзячы на іх розную інтэрпрэтацыю, лічацца важнымі і цікавымі для аўдыторыі як  дзяржаўнай, так і недзяржаўнай прэсы.

    Тэмы разглядаюцца як межы, у якіх развіваецца беларуская інфармацыйная прастора. Аналіз неабходны для выяўлення магчымага недахопу інфармацыйнай насычанасці па канкрэтных тэматычных накірунках. З іншага боку, надзвычай вялікая ўвага СМІ да асобных тэмаў ці герояў можа сведчаць пра ангажаванасць ці прапаганду.

    Такім чынам, азірнуўшыся на першую палову 2015 года, можна ўбачыць тэматычную карціну, якую ствараюць медыя, і параўнаць яе з лініяй падзеяў.  Выяўленыя дадзеныя будуць сведчыць пра якасць працы беларускіх СМІ на гэтым этапе. Таксама важнай высновай стане вылучэнне асноўных ньюсмейкераў – найбуйнейшых крыніцаў інфармацыі і навінаў на беларускім інфармацыйным полі. У тэорыі, чым больш інфармацыйных крыніцаў і актораў, якія ствараюць інфармацыйныя нагоды, тым лепш. Вялікая колькасць ньюсмейкераў сведчыць пра свабодны прынцып фармавання медыйнай прасторы і стабільнае функцыянаванне ўсёй публічнай сферы.

    Метад аналізу

    Падчас кантэнт-аналізу беларускіх дзяржаўных і недзяржаўных СМІ і паведамленняў інфармагенцтваў, які ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” пачала ў студзені 2015 года, штомесяц вылучаліся асноўныя тэмы, паводле якіх аналізавалася напаўненне газетаў, стужак інфармагенцтваў і кантэнт тэлевізійных каналаў ці іх сайтаў у інтэрнэце. Тэмы самі па сабе з’яўляюцца цікавым для аналізу матэрыялам, паколькі дазваляюць ацаніць напаўненне СМІ ў перспектыве часу. Тэмы, якія вылучаліся штомесяц, і з’яўляюцца асноўным прадметам дадзенага даследавання.

    Этапы аналізу: вылучэнне тэмаў, сістэматызацыя. Тэмы, актуальныя ў перыяд з 1 студзеня па 30 чэрвеня 2015 г., вылучаліся паводле наступных прынцыпаў:

    - Розгалас тэмы, яе сацыяльная значнасць.

    - Тэма, якая прэзентуе трэнд ці значную для грамадства з’яву.

    - Важныя падзеі з міжнароднага жыцця

    - Палітычныя кампаніі і падзеі з унутрыпалітычнага жыцця.

    Гартайце курсорам, каб пабачыць асноўныя тэмы ў студзені-чэрвені 2015 года і іх апісанне:

     

    Класіфікацыя тэмаў, апісанне крытэраў. Вышэйпрыведзеныя тэмы былі класіфікаваныя па наступных накірунках/раздзелах:

    - Афіцыйныя тэмы: навіны ці падзеі, у якіх асноўным ньюсмейкерам з’яўляецца дзяржава альбо дзяржаўныя структуры.

    - Міжнародныя тэмы: рэзанансныя падзеі, якія прыцягнулі ўвагу ва ўсім свеце.

    - Грамадства: непалітычныя падзеі, канфлікты, крымінал, інфармацыя пра працэсы, у якіх грамадскі інтарэс альбо сітуацыя вакол канкрэтнага чалавека выходзіць на першы план.

    - Эканоміка: падзеі ў сферы фінансаў і рынку.

    - Міжнародныя стасункі: інфармацыйныя нагоды, падзеі ў галіне знешняй палітыкі, якую вядзе Рэспубліка Беларусь.

    Пры класіфікацыі тэмаў было ўлічана, што роля дзяржавы ў беларускім грамадстве надзвычай высокая. Таму нават непалітычныя, на першы погляд, інфармацыйныя нагоды трапілі ў раздзел “Афіцыйныя тэмы”. Напрыклад, “Святкаванне 70-годдзя Перамогі ў Другой Сусветнай Вайне” ці “Уступленне Беларусі ў Балонскі працэс” наўпрост не звязаныя з палітыкай ці дзяржаўнай дзейнасцю, аднак, калі прыбраць з гэтых падзеяў чыннік дзяржавы, то інфармацыйная нагода мела б абсалютна іншае значэнне, іншы час з’яўлення і рэзананс.

    Тэмы

    Афіцыйныя навіны. Унутраная палітыка 

    Міжнародныя навіны

     

    Грамадства

     

    Эканоміка

    Міжнародныя стасункі. Знешняя палітыка

    1.  

    Змены ў правілах дарожнага руху

     

    Тэракт у рэдакцыі газеты Char­lie Heb­do у Парыжы

     

    Палітзняволеныя

    Валютны крызіс. Курс беларускага рубля

    Знешняя палітыка РБ: Расія і Еўрапейскі Саюз

    1.  

    З’езд БРСМ

     

    Ваенны канфлікт ва Украіне

     

    Канфлікт прадпрымальніцкай супольнасці з дзяржавай

     

    Паседжанне Вышэйшага савета Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі

    1.  

    Прэс-канферэнцыя прэзідэнта А. Лукашэнкі

     

    Ваенны канфлікт ва Украіне

    Візіт П’етра Параліна з Ватыкана

     

    Візіт камісара ЕС Йоханэса Хана ў Беларусь.

    1.  

    Мінскі саміт

    Крушэнне пасажырскага самалёта ў Францыі

    Смяротны прысуд у Рэчыцы

     

    Саміт праграмы суседства Еўрапейскага Саюза “Усходняе Партнёрства” у Рызе, Латвія

    1.  

    Сустрэча прэзідэнта А. Лукашэнка з прадпрымальнікамі

    Пратэсты ў Арменіі

    Дзень Волі. Святкаванне Дня абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі

     

     

    1.  

    “Дэкрэт аб тунеядцах”

     

    Мінскі школьнік Андрэй Шарамецьеў: знік і знайшоўся

     

     

    1.  

    Пасланне беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу прэзідэнта А. Лукашэнкі

     

    29-ая гадавіна аварыі на Чарнобыльская атамнай электрастанцыі (ЧАЭС)

     

     

    1.  

    Святкаванне 70-годдзя Перамогі ў Другой Сусветнай Вайне

     

    23 гады турмы за забойства сына прысудзілі

    Іне Зубовіч

     

     

    1.  

    Дзяржаўны візіт у Беларусь Старшыні Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпіна

     

    Візіт патрыярха Кірыла ў Беларусь

     

     

    1.  

    Уступленне Беларусі ў Балонскі працэс

     

     

     

     

    1.  

    Візіт Аляксандра Лукашэнка на ОАО “Мінскі Трактарны Завод”

     

     

     

     

    1.  

    З’езд Прафсаюзаў адбыўся 7‑мы з’езд Федэрацыі Прафсаюзаў Беларусі

     

     

     

     

    1.  

    Першы афіцыйны Візіт прэзідэнта Індыі Пранаба Мукерджы ў Беларусь

     

     

     

     

           14.

     

    Абвяшчэнне даты выбараў прэзідэнт РБ. Падрыхтоўка да выбарчай кампаніі

           

    Колькасныя дадзеныя:

    Belaru­sian Media Main Top­ics, 2015 | Cre­ate info­graph­ics

    Роля дзяржавы ў тэматычным напаўненні беларускіх СМІ

    У межах даследавання мы падлічылі асноўныя тэмы, звязаныя з дзейнасцю дзяржавы ці афіцыйнымі інфармацыйнымі нагодамі, а таксама тыя, што ўзніклі і асвятляліся ў СМІ незалежна ад дзейнасці дзяржавы.

    Тэмы, звязаныя з дзейнасцю дзяржавы, дзяржаўных інстытутаў і іх прадстаўнікоў. Афіцыйныя інфармацыйныя нагоды

    Тэмы, не звязаныя з дзейнасцю дзяржавы

    Змены ў правілах дарожнага руху

     

    Палітзняволеныя

     

    Валютны крызіс. Курс беларускага рубля

     

    Знешняя палітыка РБ: Расія і Еўрапейскі Саюз.

     

    З’езд БРСМ

     

    Канфлікт прадпрымальніцкай супольнасці з дзяржавай

     

    Паседжанне Вышэйшага савета Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі

     

    Прэс-канферэнцыя прэзідэнта А. Лукашэнкі

     

    Візіт П’етра Параліна з Ватыкана

     

    Візіт камісара ЕС Йоханэса Хана ў Беларусь

     

    Мінскі саміт

     

    Смяротны прысуд у Рэчыцы

     

    Саміт праграмы суседства

    Еўрапейскага Саюза “Усходняе Партнёрства” у Рызе, Латвія

     

    Сустрэча прэзідэнта А. Лукашэнкі з прадпрымальнікамі

     

    “Дэкрэт аб дармаедах”

     

    Пасланне беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу прэзідэнта Лукашэнкі

     

    Святкаванне 70-годдзя Перамогі ў Другой Сусветнай Вайне

     

    Візіт патрыярха Кірыла ў Беларусь

     

    Візіт у Беларусь Старшыні Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпіна

     

    Уступленне Беларусі ў Балонскі працэс

     

    Візіт Аляксандра Лукашэнкі на Мінскі Трактарны Завод

     

    З’езд Федэрацыі Прафсаюзаў Беларусі

     

    Першы афіцыйны Візіт прэзідэнта Індыі Пранаба Мукерджы ў Беларусь

     

    Абвяшчэнне даты прэзідэнцкіх выбараў. Падрыхтоўка да выбарчай кампаніі

     

    Тэракт у рэдакцыі газеты Char­lie Heb­do у Парыжы

     

    Ваенны канфлікт ва Украіне (студзень)

     

    Ваенны канфлікт ва Украіне (люты)

     

    Крушэнне пасажырскага самалёта ў Францыі

     

    Смяротны прысуд у Рэчыцы

     

    Пратэсты ў Арменіі

     

    Дзень Волі. Святкаванне Дня абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі

     

    Мінскі школьнік Андрэй Шарамецьеў: знік і знайшоўся

     

    29-ая гадавіна аварыі на Чарнобыльская атамнай электрастанцыі (ЧАЭС)

     

    Святкаванне 70-годдзя Перамогі ў Другой Сусветнай Вайне

     

    23 гады турмы за забойства сына прысудзілі Іне Зубовіч

     

     

    Апісанне атрыманых дадзеных

    За “афіцыйныя” тэмы мы лічылі ўсю інфармацыю пра візіты высакопастаўленых асобаў і пра мерапрыемствы, на якіх Беларусь прадстаўлялі афіцыйныя асобы. Тэмы, “не звязаныя з дзяржаўнай дзейнасцю”, – гэта значныя міжнародныя падзеі, якія асвятляліся ў тым ліку і беларускімі СМІ, юбілеі, значныя даты, а таксама гучныя крымінальныя гісторыі.

    Тэма “Смяротны прысуд у Рэчыцы” палічана ў абедзьвюх калонках, паколькі факт смяротнага прысуду – гэта асаблівасць заканадаўства, а сам факт здзяйснення злачынства і пакарання за яго адпавядае крытэрам неафіцыйнай інфармацыі. Таксама абодвум крытэрам адпавядае тэма “Святкаванне 70-годдзя Перамогі ў Другой Сусветнай Вайне”. Хоць “ідэалагічны ўдар” у медыяпрасторы з гэтай нагоды быў вельмі моцным, а кампанія святкавання засведчыла ўсю магутнасць сімбіёзу дзяржаўных структураў і дзяржаўнай прэсы, тым не менш, сам юбілей і перамога ў Другой сусветнай вайне не мае дачынення да сённяшняга палітычнага ладу і дзяржаўнай традыцыі эксплуатаваць падзею ў ідэалагічных мэтах. Таму тэма ўключана ў абодва слупкі.

    Высновы

    У першай палове 2015 года роля дзяржавы ў фармаванні тэматычнага поля беларускіх медыяў была надзвычай высокая. Традыцыйна дзяржава з’яўляецца магутным чыннікам у сферы СМІ, актыўным стваральнікам навінаў і інфармацыйных нагодаў. Аднак апраўданай гэтая роля можа быць толькі пры наяўнасці канкурэнтаў, моцных медыягульцоў, здольных не менш інтэнсіўна прадукаваць навіны і прапаноўваць тэмы для дыскусій. У Беларусі ў азначаны перыяд такой раўнавагі не выяўлена.

    Сабраныя за паўгады дадзеныя паказваюць, што ў дзяржавы і яе прадстаўнікоў няма канкурэнтаў на медыйнай прасторы, што, у сваю чаргу, сведчыць пра моцную палітызацыю грамадства. (Macridis R., Burg S., Intro­duc­tion to Com­par­a­tive Pol­i­tics. Regimes and Change. 2‑nd ed. N.Y.: Harper­Collins, 1991. – P.4. // Уладзімір Роўда. Лекцыі. ЕГУ, Вільня, Літва, 2006.) Палітызацыя і засілле афіцыйных нагодаў азначае аддаленасць журналістыкі ад аўдыторыі, а гэта азначае пастаяннае скарачэнне аўдыторыі СМІ, зніжэнне іх папулярнасці, аўтарытэту і ўплыву.

    Непалітычнае тэматычнае поле – вузкае і нераспрацаванае. Дадзеныя паказаюць невялікую колькасць сюжэтаў, звязаных з жыццём людзей, канктэтных гісторый і іх абмеркавання.

    Відавочны недахоп інфармацыі на эканамічную тэматыку. Пра гэты тэматычны дэфіцыт сведчылі і папярэднія даследаванні. Для дыскурсіўнага супрацьстаяння па пытаннях эканомікі, вынікам якога стала б пастаянная публічная дыскусія і пастаяннае ўзнікненне інфармацыйных нагодаў, у беларускай медыясферы не хапае прысутнасці выразнага апанента дзяржаўнай эканамічнай палітыцы. Хто мог бы выканаць гэтую медыяролю? Групы незалежных эканамістаў, эксперты палітычных партыяў, прадстаўнікі супольнасцяў бізнэсменаў і проста прыхільнікі традыцый незалежнага вядзення бізнэсу і ідэй неўмяшальніцтва дзяржавы ў эканоміку. Дыскусія паміж дзяржавай і гэтымі групамі і спрыяла б уцягванню аўдыторыі ў працэс абмеркавання эканамічных пытанняў. Гэта значна падвысіла б агульную эканамічную пісьменнасць у грамадстве, паўплывала б на фармаванне грамадскага інтарэсу ў гэтай сферы і яго выяўленню, паспрыяла б з’яўленню новых лідараў і ідэй. Пакуль пытанні эканомікі і бізнэсу не з’яўляюцца трэндавымі і амаль не абмяркоўваюцца ў СМІ.

    Міжнародным навінам – як з удзелам афіцыйных прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь, так і сусветным рэзанансным падзеям – беларускія СМІ надаюць скрайне мала ўвагі. Гэта сведчыць пра “местачковы” характар нашай прэсы, які выяўляецца незалежна ад статусу выдання. Што гэта значыць? Газеты і інфрамагенцтвы не імкнуцца разглядаць беларускія падзеі ў наднацыянальным кантэксце і не прапануюць сваёй аўдыторыі беларускую інтэрпрэтацыю падзеяў сусветнай палітыкі, эканомікі, культуры. Распрацоўка гэтага тэматычнага накірунку стварыла б у аўдыторыі больш глабальнае, геапалітычнае ўяўленне пра Беларусь. Пастаянная рэфлексія ў СМІ на тэмы рашэнняў, якія прымаюцца ў Еўропе, ЗША і на Усходзе, і разважанні на тэму ўплыву гэтых падзеяў на Беларусь паглыбілі б разуменне сябе ў сусветным і рэгіянальным кантэксце. Да таго ж, пры наяўнасці знешніх кропак погляду на беларускую рэчаіснасць, унутраны палітычны працэс, магчыма, не бачыўся б такім безвыходным і пазбаўленым сэнсу. Аднак міжнародная аналітычная журналістыка ў нашай краіне пакуль не праяўляе сябе як асобны накірунак.

    Такім чынам, асноўныя пажаданні, якія вынікаюць з даследавання, – перадолець афіцыёзнасць, засяроджанасць на дзяржвае і яе прастаўніках ў інфармацыйнай прасторы, шукаць новых ньюсмейкераў, больш увагі надаваць набліжаным да аўдыторыі гісторыям і рэпартажам, узмацніць эканамічны і міжнародны накірункі журналістыкі.

    Як колькасныя, так і якасныя дадзеныя сведчаць, што на дадзеным этапе самыя папулярныя тэмы ў беларускай медыясферы звязаныя з дзяржавай ці асобамі, якія яе прадстаўляюць. Афіцыёзнасць – асноўная “хвароба” тэматычнага напаўнення беларускіх медыяў на сённяшні дзень.

     

    Папярэднія агляды: 

    Тэлебачанне і выбары: каго пакажуць у эфіры?

    “Ты куда, сынок, продукты поволок?” ці Пра што піша рэгіянальная прэса (Май 2015)

    Беларускае медыяжыццё: біццё сэрца слабое, дыханне няроўнае (Красавік 2015)

    Ці ёсць у Беларусі медыятрэнды? (Сакавік 2015)

    Люты 2015: як і пра што пісалі і гаварылі ў Беларусі?

    Дзяржаўная і недзяржаўная прэса ў Беларусі: асноўныя тэмы і іх асвятленне. Студзень 2015 г.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Теперь консул может только изъять паспорт. Что означает новый указ для белорусов, уехавших из страны?

    Очередное решение властей, которое поражает в правах белорусов.  Лукашенко подписал указ, которым изменил порядок выдачи документов в посольствах и консульствах за границей. Теперь там нельзя продлить или получить паспорт. Как же быть? Комментирует юридическая служба БАЖ.
    05.09.2023
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці