• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Дзяржаўныя TV-каналы Беларусі не будуць паказваць матчаў зборнай Украіны на «Еўра-2024»

    Дзяржаўны тэлеканал СТВ, які атрымаў права на трансляцыю ўсіх матчаў чэмпіянату Еўропы па футболе, відаць, пастанавіў цалкам ігнараваць гульні зборнай Украіны.

    Матч Украіна – Румынія на «Еўра-2024». Фота: uaf.ua

    Першы матч зборнай Украіны на «Еўра-2024» прайшоў 17 чэрвеня. Аднак СТВ пастанавіў не паказваць гульні ўкраінскіх футбалістаў са зборнай Румыніі. Замест гэтага ў эфір пусцілі расейскі дэтэктыўны серыял «Чингачгук».

    У праграме трансляцыі  СТВ няма і другога матчу зборнай Украіны, які мае адбыцца 21 чэрвеня. Замест гульні Украіна – Славаччына пакажуць расейскі серыял «Лихач», навіны «24 часа», праграму «Решэние есть! Депутатский ответ» і «Документальный проект».

    Выданне by.tri­buna.com звяртае ўвагу на тое, што каментатары на СТВ у прынцыпе стараюцца не згадваць матчаў украінскай каманды. Напрыклад, у нядзелю вядоўцы анансавалі, што заўтра на «Еўра-2024» адбудуцца два матчы, хаця з улікам гульні Украіна – Румынія іх было тры.

    Нагадаем, дзяржаўны тэлеканал СТВ за некалькі дзён да старту «Еўра-2024» стаў афіцыйным партнёрам УЕФА ў трансляцыі чэмпіянату. На СТВ абяцалі паказаць усе матчы ў жывым эфіры.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці