• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Дзяржаўныя СМІ Брэстчыны аднолькава адрэагавалі на арышт Паўла Дурава, узгадаўшы пра свабоду слова

    З раніцы 26 жніўня ў сацыяльных сетках і мэсанджарах, што маюць дачыненне да дзяржаўных выданняў Брэсцкай вобласці, як па камандзе з’явіліся аднолькавыя допісы. Яны прысвечаныя затрыманню ў Парыжы заснавальніка Telegram Паўла Дурава.

    Павел Дураў арыштаваны

    Павел Дураў. Фота: Glob­al Look Press

    Ва ўсіх гэтых допісах цытуецца меркаванне аналітыка аддзялення па Брэсцкай вобласці Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў (БІСД) Сяргея Жука. Праўладны эксперт сцвярджае, што дзеянні французскіх спецслужбаў «з’яўляюцца яскравай праявай палітыкі падвойных стандартаў у галіне свабоды слова».

    «Магчымасць устанаўлення кантролю з боку заходніх дзяржаў над адным з найбольш запатрабаваных у Беларусі мэсанджараў стварае дадатковыя рызыкі для абароны персанальных дадзеных карыстальнікаў», — перадаюць дзяржСМІ меркаванне аналітыка.

    Таксама Сяргей Жук адзначае, што «горкай іроніі сітуацыі дадае тое, што мэсанджары і сацыяльныя сеткі доўгі час уяўляліся заходнімі элітамі як вітрына дэмакратыі».

    Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў заснаваны паводле загаду Аляксандра Лукашэнкі 12 лютага 2019 года і пазіцыянуе сябе як «фабрыка думкі». Сваю ролю ўстанова бачыць «у інфармацыйна-аналітычным забеспячэнні дзейнасці дзяржаўных органаў і службовых асоб па стратэгічных напрамках знешняй і ўнутранай палітыкі». Асаблівай актыўнасцю праўладныя эксперты пачалі вызначацца пасля падзей 2020 года, калі у Беларусі адбыліся маштабныя пратэсты супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў і гвалту ў дачыненні да мірных грамадзян.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці