• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Дзяржаўная газета з Пінска заклікае чытачоў збіраць падарункі для дзяцей Данбаса

    У Telegram-канале, за які адказваюць супрацоўнікі гарадской дзяржаўнай газеты «Пінскі веснік», з’явілася абвестка пра пачатак збору гуманітарнай дапамогі дзецям Данбаса.

    Акцыю плануюць правесці з 15 снежня 2023 года па 15 студзеня 2024 года.

    У допісе пералічваюцца тавары, якія нібыта патрэбныя для гэтай гуманітарнай дапамогі. У спіс трапілі грачаная і пярловая кашы, плоў з ялавічынай, тушонка, кансервы з рыбы, сухая бульба для пюрэ, локшына, згушчанае малако, гарбата, цукеркі, печыва і сухары. Таксама ў спісе пазначаны дзіцячыя і дарослыя падгузнікі, пялёнкі, цацкі, спартыўны інвентар (мячы, скакалкі і дыванкі для фітнесу), канцылярскія тавары, дзіцячыя вазкі і тавары для нованароджаных.

    А яшчэ, па версіі пінскай дзяржаўнай газеты, дзецям Данбаса патрэбныя абязбольвальныя таблеткі, бінты, джгуты, дзіцячыя і дарослыя мыліцы, інваліднае крэсла.

    Адзначаецца, што ўсе тавары мусяць мець тэрмін прыдатнасці не менш за шэсць месяцаў на момант перадачы. А пры вялікай колькасці сабраных тавараў Пінская раённая арганізацыя «Белая Русь» нават гатовая дапамагчы ў дастаўцы.

    Жыхары Пінска не памятаюць, каб такім чынам мясцовая дзяржаўная газета актыўна рэкламавала збор гуманітарнай дапамогі тым, хто мае ў ёй патрэбу ў самім горадзе.

    Чытайце яшчэ:

    Андрэй Бастунец: Больш за 20 беларускіх медыяарганізацый прызнаныя «экстрэмісцкімі фармаваннямі»

    Беларусь згадваецца як адна з трох найбуйнейшых турмаў для журналістаў. Справаздача «Рэпарцёраў без межаў» падрыхтавалі сумную справаздачу

    Першы прэзідэнт Літвы прамаўляў прысягу ў тым ліку па-беларуску. На якіх прыкладах беларусам і літоўцам лепш зразумець адзін аднаго

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці