• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Еўракамісія абавязала закрыць TikTok Lite на рынку ЕС

    Еўрапейская камісія заключыла з Tik­Tok  міравое пагадненне. Раней ЕК абвінавачвала сацсетку ў парушэнні Закона аб лічбавых паслугах.

    Еўракамісія абавязала закрыць TikTok Lite на рынку ЕС

    Фота: unsplash.com

    Згодна з пагадненнем сацсетка абавязалася закрыць прыкладанне Tik­Tok Lite на рынку ЕС. Пра гэта паведамляецца на сайце Еўракамісіі. Гэта першы выпадак, калі Еўракамісія скарысталася нядаўна прынятым Законам аб лічбавых паслугах (Dig­i­tal Ser­vice Act).

    Камісія афіцыйна не прызнала кампанію парушальнікам Закона ЕС аб ​​лічбавых паслугах, таму штрафы выплачвацца не будуць. У той жа час кампанія паабяцала закрыць Tik­Tok Lite на рынку ЕС і не спрабаваць абысці свае абавязацельствы, у прыватнасці, не дадаваць тую ж функцыю пад іншай назвай або ў новай версіі.

    Новы сэрвіс Tik­Tok Lite дазваляе карыстальнікам атрымліваць балы за прагляд відэа, каментары і лайкі. Еўракамісія лічыць, што гэтая функцыя «выклікае такое ж прывыканне, як цыгарэты». 

    Tik­Tok прыпыніў праграму Tik­Tok Lite ў Еўрасаюзе пасля каментароў рэгулятараў. Гэта адбылося пасля таго, як 22 красавіка Еўрапейская камісія абвясціла, што можа накласці штрафы і прымусова закрыць прыкладанне. Старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен не выключыла забароны Tik­tok у ЕС.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці