• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Эксперты высветлілі, хто стварыў вірус WannaCry

    Спецыялісты ў галіне кібербяспекі з амерыканскай кампаніі Flashpoint запэўніваюць, што стваральнікамі віруса-вымагальніка WannaCry сталі выхадцы з паўднёвых рэгіёнаў Кітая, Ганконгу, Сінгапуру або Тайваня.

    Як абараніцца ад віруса-вымагальніка?

    Пра гэта піша выданне South Chi­na Morn­ing Post.

    З дапамогай лінгвакрыміналістычнага аналізу выявілі, што праграму напісаў носьбіт паўднёвага дыялекту кітайскага, пасля чаго яго перавялі на ангельскую мову.

    Менавіта англамоўная версія стала асновай для перакладу тэксту яшчэ на 26 моў, для чаго выкарыстоўвалі google trans­late.

    Аднак паводле прафесара кітайскай мовы Універсітэту Цзымэй, наяўнасць аднаго дыялектнага слова ў тэксце не можа быць доказам пражывання стваральніка праграмы на поўдні КНР, бо выказванне libai ужываецца і ў паўночнай частцы краіны.

    Віруc-вымагальнік «Wan­naCrypt», або «Wcry» пачаў распаўсюджвацца 12 траўня. Зламыснікі выкарысталі шпіёнскае праграмнае забеспячэнне, якое выкарыстоўвала Агенцтва нацыянальнай бяспекі ЗША.  Праграма блакавала кампʼютар: шыфруе файлы і патрабуе аплату ў крыптавалюцебіткойнах, дзеля іх расшыфроўкі. Памер выкупу аднолькавы – $ 300, праз тры дні сума мае вырасці да $ 600. Ахвярамі сталі больш 200 тысяч кампʼютараў у 150 краінах. Галоўным чынам гэты вірус распаўсюджваўся ў Расеі, Украіне і на Тайвані.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці