• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    КДБ прызнаў «экстрэмісцкімі фарміраваннямі» медыяпраекты Media IQ і «Обычное утро»

    У пералік «экстрэмісцкіх фарміраванняў» на сайце Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі 25 чэрвеня былі ўключаныя праект «Media IQ» (сайт разам з афіляванымі сацсеткамі і месенджарамі) і ініцыятыва «Обычное утро», якая пазіцыянуе сябе як «шоў для беларусаў».

    Фота: Jan van der Wolf / pexels.com

    Паводле абвесткі на сайце ведамства, абодва рашэнні «Аб прызнанні групы грамадзян экстрэмісцкім фарміраваннем і забароне ягонай дзейнасці» былі прынятыя Камітэтам дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь 18 чэрвеня 2024 года і ў гэты ж дзень займелі законную сілу.

    У якасці групы грамадзян, якія здзяйснялі «экстрэмісцкую дзейнасць» у складзе «Media IQ», згаданыя: Надзея Белахвосцік, Аляксей Худанаў, Дар’я Глухава, Павел Быкоўскі, Алена Верашчагіна, Антон Сайфулаеў, Паліна Піткевіч, Алла Шарко і Віктар Малішэўскі.

    У рашэнні КДБ фігуруюць назвы інтэрнэт-рэсурсаў, якія маюць дачыненне да праекта:

    • сайт mediaiq.info,
    • Face­book-акаўнт (facebook.com/mediaIQBelarus),
    • старонка ў Insta­gram (instagram.com/mediaiq_official),
    • Tik­Tok-акаўнт (tiktok.com@mediaiq_belarus),
    • старонка на інфармацыйным форуме Link­tree (linktr.ee/mediaiq_official),
    • YouTube-канал (youtube.com/@mediaiqbelarus),
    • старонка t.me/medialQBelarus,
    • Telegram-бот t.me/@MediaIQBelarus_bot

    Гэтыя рэсурсы 14 чэрвеня Міністэрства інфармацыі РБ унесла ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Face­book-акаўнт трапіў ў гэты спіс двойчы. Прычым некаторыя з гэтых, згаданых Мінінфармам і КДБ інтэрнэт-рэсурсаў, ужо не існуюць.

    Да «экстрэмісцкай дзейнасці» ініцыятывы «Обычное утро», паводле КДБ, маюць дачыненне Канстанцін Місуна і Людміла Лабунская.

    У рашэнні Камітэта дзяржбяспекі згадваюцца старонкі:

    • «Обычное утро» у Tik­Tok (tiktok.com@usual_morning),
    • Insta­gram (instagram.com/usual_morningg),
    • Telegram (t.me/usual_morning),
    • YouTube-канал (youtube.com/@utro).

    Сёлета ў траўні гэтыя інтэрнэт-рэсурсы таксама былі ўнесеныя ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў ад Мінінфарма.

    Паводле дзеючага беларускага заканадаўства, асобы, прызнаныя ўдзельнікамі экстрэмісцкага фарміравання, могуць быць прыцягнутыя да крымінальнай адказнасці па артыкулах «Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзел у ім» (артыкул 361–1 КК) ці за «Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» (артыкул 361–4 КК). Санкцыі паводле гэтых артыкулаў — да 10 гадоў пазбаўлення волі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці