У «Камсамольскай праўды» новы рэдактар — Андрэй Ляўкоўскі
У нумары за 1 снежня «Камсамольская праўда ў Беларусі» выйшла з абноўленымі выходнымі дадзенымі, у якіх галоўным рэдактарам замест Галіны Малішэўскай значыцца Андрэй Ляўкоўскі.
Як сказаў «НН» Ляўкоўскі, рэдакцыйная палітыка газеты не зменіцца — гэта чалавек не новы, дагэтуль быў намеснікам Малішэўскай. Прычыны сыходу з «КП» сама Малішэўская не тлумачыць.
Яна з’яўляецца жонкай кіраўніка «Еўрарадыё» Віктара Малішэўскага, перыядычна была госцем Генадзя Давыдзькі ў «Клубе рэдактараў».
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў