Facebook Паўлюка Быкоўскага трапіў у «экстрэмісцкі» спіс Мінінфарма
Міністэрства інфармацыі Беларусі 30 красавіка ў чарговы раз папоўніла на сваім сайце Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Паўлюк Быкоўскі. Фота: з асабістага архіва
У гэты пералік забароненых да распаўсюду ў Беларусі інфармацыйных рэсурсаў унеслі сайт экалагічнай арганізацыі «Экодом» (ідэнтыфікатар https://ecohome.ngo). Рашэнне прызнаць яго «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» прыняў 27 красавіка 2026 года суд Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці.
Таксама «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» прызнаны змест YouTube-канала «вДудь» (ідэнтыфікатар youtube.com/@vdud). Адпаведнае рашэнне 27 красавіка 2026 года прыняў суд Чыгуначнага раёна Віцебска. Гэта YouTube-канал расійскага журналіста Юрыя Дудзя.
Акаўнты ў сацсетцы Facebook журналіста, медыяаналітыка Паўлюка Быкоўскага з назвай «Паўлюк Быкоўскi» (ідэнтыфікатар facebook.com/paulyuk.bykowski) і блогера Сяргея Пятрухіна з назвай «Сяргей Пятрухiн» (ідэнтыфікатар facebook.com/siarheipiatrukhin) абвешчаныя «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» у адпаведнасці з рашэннем суда Глускага раёна Магілёўскай вобласці ад 28 красавіка 2026 года.
https://baj.media/be/dzen-svabody-prjesy-za-kratami-22-kalegi/
У Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў уключаны і Instagram-акаўнт з назвай jurkadeshuk (ідэнтыфікатар instagram.com/@jurkadeshuk). Гэта асабістая старонка журналіста Юрыя Дзешука. Рашэнне лічыць яе «экстрэмісцкай» прыняў 28 красавіка 2026 года суд Ленінскага раёна Брэста.
@bajmedia