• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Facebook і Instagram дапамогуць кантраляваць час, праведзены ў сацсетках

    Сацыяльныя сеткі Instagram і Facebook у сераду паведамілі пра з'яўленне новых спосабаў эфектыўнага выкарыстання часу карыстальнікамі, гаворыцца ў прэс-рэлізе Instagram, апублікаваным на афіцыйным сайце дадатку.

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/-2fo90.jpg

    «Сёння мы абвяшчаем аб запуску новых механізмаў, якія дапамогуць карыстальнікаў Insta­gram і Face­book талкова размяркоўваць свой час. Гэта панэль кіравання актыўнасцю, штодзённая «нагадвалка», а таксама новы спосаб абмежаваць плынь абвестак», — гаворыцца ў тэксце.

    Як адзначаецца, механізмы былі распрацаваныя з удзелам экспертаў-псіхолагаў, а таксама на аснове даследавання Insta­gram і Face­book і водгукаў іх карыстальнікаў.

    Каб скарыстацца новаўвядзеннямі, неабходна адчыніць панэль настроек ў любым з дадаткаў. У Insta­gram карыстальнікам трэба націснуць на ўкладку «Ваша актыўнасць», а ў Face­book — «Ваш час на Face­book», дзе будзе адлюстроўвацца час, праведзены ў сацыяльнай сетцы за дзень. Ніжэй пад іконкай можна ўсталяваць штодзённую «напаміналку», якая будзе паведамляць пра перавышэнне ліміту, вызначанага карыстальнікам на дадатак ў дзень.

    Таксама з’явіцца функцыя прыпынення push-абвестак на пэўны прамежак часу. Дадатак для размяшчэння фота і невялікіх відэаролікаў Insta­gram быў запушчаны ў кастрычніку 2010 года і першапачаткова прызначалася толькі для мабільных прылад ад кампаніі Apple. У красавіку 2012 года сэрвіс стаў даступны для карыстальнікаў платформы Android. Тады ж кампанія Face­book, якая валодае аднайменнай сацыяльнай сеткай, купіла Insta­gram за $ 1 млрд.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    Теперь консул может только изъять паспорт. Что означает новый указ для белорусов, уехавших из страны?

    Очередное решение властей, которое поражает в правах белорусов.  Лукашенко подписал указ, которым изменил порядок выдачи документов в посольствах и консульствах за границей. Теперь там нельзя продлить или получить паспорт. Как же быть? Комментирует юридическая служба БАЖ.
    05.09.2023
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці