• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Facebook у Расеі могуць заблякаваць у 2018 годзе

     Фэдэральная служба Расеі для нагляду ў сфэры сувязі, інфармацыйных тэхналёгіяў і масавых камунікацыяў (Раскамнагляд) можа заблякаваць сацыяльную сетку Facebook у 2018 годзе, калі кампанія не пагодзіцца пераносіць дадзеныя расейскіх карыстальнікаў на тэрыторыю Расеі. Пра гэта заявіў у інтэрвію агенцтву «Інтэрфакс» кіраўнік нагляднага органу Аляксандар Жараў.

    Чыноўнік паведаміў, што блякаваньне Face­book можа быць праведзена паводле такога самага сцэнару, як і ў выпадку з LinkedIn. Жараў падкрэсліў, што «выключэньняў няма», пры гэтым адзначыўшы, што ў 2017 годзе сацыяльную сетку не плянуюць правяраць на адпаведнасьць расейскаму заканадаўству.

    Закон аб захоўваньні пэрсанальных дадзеных расейцаў у Расеі дзейнічае ад верасьня 2015 году. Ён абавязвае кампаніі захоўваць і апрацоўваць пэрсанальныя дадзеныя грамадзянаў Расеі на тэрыторыі краіны. У адваротным выпадку Раскамнагляд можа заблякаваць доступ онлайн-рэсурсаў, якія падпадаюць пад дзеяньне закону. У 2016 годзе ў Расеі ўпершыню заблякавалі буйную сацыяльную сетку LinkedIn.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці