У Кіеве ствараюць Украінскі дом фатаграфіі: прастору плануюць адкрыць у 2027 годзе
Новую інстытуцыю ў сферы візуальнага мастацтва стварае міжнародная каманда куратараў, менеджараў культуры і фатографаў. Прынамсі, да іх далучыўся Яўген Малалетка.

Украінскі фатограф Саша Маслаў. Фота: з telegram-канала SPILKA News
Дом фатаграфіі пазіцыянуецца як платформа для развіцця сучаснай фатаграфіі, даследаванняў і міжнароднага супрацоўніцтва.
Праект ужо пачынае разработку першых праграм і ініцыятыў, а галоўнай мэтай называе адкрыццё ўласнай фізічнай прасторы ў сталіцы Украіны ў першым квартале 2027 года.
Каманду ўзначальвае выканаўчая дырэктарка Бажэна Пяленская — менеджарка ў сферы мастацтва і культуры, якая раней кіравала стварэннем Jam Factory Art Center у Львове. Яна адказвае за стратэгію, фандрайзінг, партнёрствы і развіццё арганізацыі.

Выканаўчая дырэктарка Бажэна Пяленская. Скрыншот з Instagram The Ukrainian House of Photography
Заснавальнікам і аперацыйным дырэктарам стаў украінска-амерыканскі фатограф і журналіст Саша Маслаў. Ён працуе паміж Кіевам і Нью-Ёркам і супрацоўнічае з вядучымі міжнароднымі выданнямі.
«Я адказваю за стварэнне інстытуцыі, яе аперацыйную дзейнасць і рэалізацыю місіі», — адзначае ён.
Куратарскі і даследчы кірунак узначальвае Кацярына Радчанка — заснавальніца фестывалю Odesa Photo Days. Яна арганізоўвала выставы ва Украіне і за мяжой, а ў 2023 годзе ўваходзіла ў журы прэміі World Press Photo.
Са-заснавальнікам і дырэктарам па нерухомасці стаў Марк Вілкінс — швейцарскі рэжысёр і культурны актывіст, які жыве ў Кіеве. Ён займаецца пошукам пастаяннай лакацыі і развіццём прасторы будучай інстытуцыі. «Мая задача — знайсці дом для гэтага праекта і развіць яго як сучасную культурную прастору», — падкрэслівае Уілкінс.
@bajmedia