• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Савет Пулітцэраўскай прэміі абвясціў лаўрэатаў 2026 года

    У Злучаных Штатах былі абвешчаныя лаўрэаты Пулітцэраўскай прэміі 2026 года. Пра гэта паведамляецца на сайце прэміі.

    лаўрэаты пулітцэраўскай прэміі 2026

    Сярод пераможцаў у галіне журналістыкі сёлета пераважаюць матэрыялы, прысвечаныя дзейнасці адміністрацыі прэзідэнта ЗША Дональда Трампа.

    Залаты медаль Пулітцэраўскай прэміі сёлета прысудзілі газеце The Wash­ing­ton Post за асвятленне рэформы федэральных агенцтваў адміністрацыі Трампа і падрабязнае адлюстраванне ўплыву скарачэнняў на людзей і наступстваў для краіны. Гэтыя матэрыялы перамаглі ў намінацыі «За служэнне грамадству».

    Акрамя таго, The Wash­ing­ton Post атрымала прэмію ў катэгорыі «Мастацкая фатаграфія» за фотаэсэ аўтара Джахі Чыквендзіу пра маладую сям’ю, якая святкуе нараджэнне свайго першага дзіцяці, пакуль бацька павольна памірае ад раку.

    Газета The New York Times перамагла ў трох катэгорыях:

    • «Рэдакцыйны каментар» за серыю эсэ расійска-амерыканскай пісьменніцы і журналісткі Машы Гесэн пра ўздым аўтарытарных рэжымаў,
    • «Журналісцкія расследаванні»  за серыю артыкулаў, якія выкрываюць тое, як Трамп «выкарыстоўваў магчымасці для заробку, якія дае ўлада, узбагачаючы сваю сям’ю і саюзнікаў».
    • «Фотарэпартажы з месца падзей» за серыю работ Сахер Алгоры пра разбурэнні і голад у Газе ў выніку вайны з Ізраілем.

    Інфармацыйнае агенцтва Reuters атрымала дзве ўзнагароды:

    • «Спецыялізаваныя рэпартажны» за серыю матэрыялаў пра ўнутраныя метадакументы, якія апісвалі гатоўнасць кампаніі падвяргаць карыстальнікаў махлярству і маніпуляцыям з выкарыстаннем штучнага інтэлекту
    • «Нацыянальныя рэпартажы» за дакументаванне таго, як прэзідэнт Трамп выкарыстоўваў урад ЗША і ўплыў сваіх прыхільнікаў для пашырэння сваёй улады і помсты сваім палітычным ворагам.

    Інфармацыйнае агенцтва Asso­ci­at­ed Press атрымала ўзнагароду у катэгорыі «Міжнародныя рэпартажы» за глабальнае расследаванне сучасных інструментаў масавага назірання, створаных у Сіліконавай даліне, удасканаленых у Кітаі і распаўсюджаных па ўсім свеце.

    У катэгорыі «Мясцовыя рэпартажы» перамаглі дзве каманды:

    У катэгорыі «Тэрміновыя навіны»  узнагароду атрымалі супрацоўнікі газеты The Min­neso­ta Star Tri­bune за асвятленне страляніны ў каталіцкай школе, у выніку якой загінулі двое дзяцей і 28 атрымалі раненні. 

    Прэмію ў катэгорыі «Тлумачальная журналістыка» атрымала газета San Fran­cis­co Chron­i­cle за серыю матэрыялаў аб наступствах пажараў у Лос-Анджэлесе, у якіх паказана, як страхавыя кампаніі прыніжалі кошт маёмасці, страчанай у выніку пажараў, адмаўлялі домаўладальнікам у выплатах па страхавых выпадках.

    Пулітцэра за мастацкія артыкулы атрымаў Аарон Парслі з часопіса Texas Month­ly за асабісты аповед пра паводку ў Цэнтральным Тэхасе, якая разбурылі яго дом і забрала жыццё яго пляменніка.

    У катэгорыі «Крытыка» пераможцам стаў Марк Ламстэр з газеты The Dal­las Morn­ing News за «строгую і гарачую» крытыку архітэктурных рашэнняў у Даласе.

    Журналітсы Bloomberg перамаглі ў катэгорыі «Ілюстраваныя рэпартажы і каментарыі» з артыкулам пра нейрабіёлага з Індыі, якую трымалі пад «лічбавым арыштам» з‑за яе тэлефона, і пра глабальныя праблемы сачэння і лічбавага махлярства.

    Каманда Pablo Torre Finds Out атрымалі прэмію ў катэгорыі «Аўдыярэпартаж» за прамы эфір, які расследаваў, як баскетбольная каманда «Лос-Анджэлес Кліперс» нібыта абышла правілы НБА аб абмежаванні заробкаў, пераводзячы грошы зорнаму гульцу праз экалагічны стартап.

    Пулітцэраўская прэмія уручаецца штогод з 1917 года папячыцелямі Калумбійскага ўніверсітэта ў Нью-Ёрку. Лаўрэаты атрымліваюць 15 000 долараў, а прэмія за служэнне грамадству суправаджаецца залатым медалём. Прэмія была заснавана амерыканскім журналістам і выдаўцом Джозэфам Пулітцэрам. Яна лічыцца адной з самых прэстыжных узнагарод ЗША ў галіне журналістыкі, літаратуры, музыкі і тэатра.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.