• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Фільм «Інга», створаны пры ўдзеле «Белсату», пакажуць на прэстыжным амерыканскім фестывалі

    16 красавіка ў ЗША адбудзецца амерыканская прэм’ера дакументальнай стужкі «Інга», створанай пры ўдзеле тэлеканалу «Белсат». Паказ пройдзе ў межах 26-га Bev­er­ly Hills Film Fes­ti­val.

    Плакат фільму «Інга». Выява: Белсат

    Фільм «Інга» (рэжысёр Кшыштаф Капчыньскі) – гэта супольная вытворчасць «Белсату», кампаніі Eure­ka Media Architek­ci і Польскага тэлебачання. Стужку стварылі пры падтрыманні Польскага інстытуту кінамастацтва.

    Карціна апавядае гісторыю пяцігадовай дзяўчынкі Інгі, якая разам са сляпымі бацькамі ўцякае з Украіны ў Варшаву пасля пачатку вайны. У новым горадзе сям’я спрабуе наладзіць жыццё паміж рэальнасцю і марамі, а Інга робіцца своеасаблівым правадніком для бацькоў у незнаёмым свеце. У пэўны момант бацька вяртаецца ва Украіну, дзе працягваюцца баявыя дзеянні, каб завяршыць няскончаныя справы.

    Як адзначае рэжысёр, фільм вырас з рэальнай гісторыі ратавання: у дзень пятага дня нараджэння Інгі пачалася вайна, і каманда з Варшаўскага ўніверсітэту дапамагла сям’і эвакуявацца. Менавіта гэтая гісторыя сталася асноваю для дакументальнай стужкі пра ўспрыманне свету, нават калі ён «перастае быць бачным».

    Падрабязнасці пра фільм «Інга» ды іншыя стужкі вытворчасці «Белсату» можна даведацца на канале «Белсат Док».

    Кінафестываль Bev­er­ly Hills Film Fes­ti­val (BHFF) – амерыканскі кінафорум, заснаваны незалежным кінематаграфістам Ніна Сімонэ. Гэта міжнародны конкурс, галоўная мэта якога – папулярызаваць мастацтва кіно і падтрымаць таленавітых аўтараў з усяго свету. Фестываль праходзіць штогод і доўжыцца пяць дзён, збіраючы больш за 20 000 гледачоў і ўдзельнікаў.

    Што паглядзець з беларускіх дакументалак? «Белсат DOC» падвёў вынікі года

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.