• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    “Газета Слонімская” зладзіла Дні падпісчыка на пошце

    У апошнія два дні падпісной кампаніі на перыядычныя выданні на другое паўгоддзе 2017 года рэдакцыя “ГС” разам з работнікамі пошты зладзілі Дні падпісчыка ў двух паштовых аддзяленнях Слоніма.

    Каляровыя балонікі, стэнд з газетамі, кепкі, асадкі, магніцікі, кубкі з лагатыпамі газеты прыцягвалі ўвагу падпісчыкаў, якія наведваліся ў тыя дні на пошту.

     — Мяне прыемна здзівілі прызы. Ехала падпісваць часопіс «Стрекоза», а падпісалася яшчэ і на «Газету Слонімскую» ды атрымала падарункі. Вось  падараваны кубак, мусіць, стане маім асабістым. Буду з яго піць гарбатку і каву. Раней чытала сайт gs.by, а цяпер вось і газету буду чытаць, — прызналася ў размове з нашым карэспандэнтам юная падпісчыца газеты Ліза на цэнтральнай пошце.

    Людзі падыходзілі і падпісваліся хто на паўгады, хто на квартал, але найчасцей — на месяц, што абумоўлена фінансавымі магчымасці чытачоў.

    Прыемнай адметнасцю гэтай падпісной кампаніі ўпершыню за 11 гадоў  было і тое, што падпісацца на “Газету Слонімскую” агітавалі таксама паштальёны.

    А тых чытачоў, што падпісаліся на паўгода, чакае яшчэ розыгрыш 21-га каштоўнага прыза ад выдаўца — ад пральнай машыны да фена.

    Фота аўтара і з архіва “ГС”  

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці