Генсакратар Пакістанскага фонда прэсы напісаў адкрыты ліст пратэсту прэзідэнту Беларусі ў сувязі з пераследам журналістаў
                         Press service of the Belarusian Association of Journalists                    
                
                            Генеральны сакратар Пакістанскага фонда прэсы (PPF) Аваіс Аслам Алі (Owais Aslam Ali) напісаў адкрыты ліст пратэсту прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку ў сувязі з пераследам журналістаў.
У сваім лісце Генеральны сакратар Пакістанскага фонда прэсы (PPF) Аваіс Аслам Алі (Owais Aslam Ali) пералічвае факты пераследу беларускіх журналістаў цягам апошніх дзён: вобшукі і затрыманні.
«PPF заклікае беларускія ўлады неадкладна вызваліць затрыманых журналістаў і спыніць пераслед незалежных сродкаў масавай інфармацыі і журналістаў.
Я дзякую вам за вашу ўвагу і вітаю вашы каментары», — гаворыцца ў заяве.
Міжнародная арганізацыя «Рэпарцёры без межаў» Рэйтынгу свабоды слова за 2017 год Пакістану надала 65 месца, а Беларусі — 83 месца.
                    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
                    
                        
                        @bajmedia
                    
                
            
            
            
                        @bajmedia
                    Больш матэрыялаў