• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Гомельская філія БАЖ запрашае ў прэс-тур “Тураўскі карагод” (заяўкі да 3 траўня)

    6 траўня гомельская філія ГА “БАЖ” ладзіць прэс-тур на старажытную Тураўшчыну. У тамтэйшай вёсцы Пагост захаваўся знакаміты беларускі абрад на веснавое свята Юр’е, які называюць яшчэ і “Тураўскім карагодам”, паколькі вёска сваёй гісторыяй, мінулай і сучаснай культурай цесна звязана са старажытным Туравам.

    Абрад (афіцыйна – “Юраўскі карагод”) першы ў Беларусі атрымаў у 2005 годзе статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці. Прымаюцца захады прадставіць “Тураўскі карагод” у ЮНЭСКА на залічэнне яго ў шэраг помнікаў нематэрыяльных каштоўнасцяў міжнароднага значэння.

    Традыцыя “Юраўскага карагоду” падтрымліваецца высілкамі ўдзельніц народнага фальклорна-этнаграфічнага гурта “Міжрэчча”, створанага былой загадчыцай і мастацкім кіраўніком Пагосцкага сельскага клуба Кацярынай Папчэня, выдатнай знаўцай песенных традыцый свайго краю.

    Ад’езд удзельнікаў прэс-туру з Гомеля ў 6.00 раніцы 6 траўня.

    Заяўкі на ўдзел у прэс-туры прымаюцца да 3 траўня на электронны адрас: anatolivanavich@gmail.com.

    Дадатковыя даведкі: +375 29 6738874.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці