• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Гомельская філія БАЖ “засвеціцца” ў Вікіпедыі

    На сходзе Гомельскай філіі ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”, які прайшоў 27 чэрвеня, вырашана стварыць сваю старонку ў беларускамоўным раздзеле ўніверсальнай інтэрнэт-энцыклапедыі Вікіпедыя.

    Старшыня Гомельскай філіі ГА "БАЖ" Мікола Бянько

    За гэта выказаліся ўсё ўдзельнікі сходу. Старшыня філіі Мікола Бянько зазначыў, што пашырэнне прысутнасці філіі ў інтэрнэт-прасторы паспрыяе пазнавальнасці рэгіянальнай структуры, папулярызацыі яе ў асяродку творчых людзей, звязаных з журналістыкай. Такую старонку мае цэнтральны офіс ГА “БАЖ”.

    Бліжэйшым часам філія абвесціць традыцыйны конкурс на ўганараванне дыпломам “За адданасць прафесіі”, запачаткаваны ў 2009 годзе на знак памяці журналіста і выдаўца Уладзіміра Вербавікова. Праз конкурс філія адзначае і робіць больш вядомымі грамадскасці сяброў ГА «БАЖ» — выдаўцоў, рэдактараў, журналістаў, карэспандэнтаў, аператараў, фатографаў, распаўсюднікаў друкаваных СМІ, якія сумленна працуюць, нягледзячы на ўціск і перашкоды.

    Сябры БАЖ Марыя Булавінская і Сяргей Ляпін пры падтрымцы філіі зладзяць у кастрычніку майстар-клас “Відэа, якое змяняе грамадства”. У аснову імпрэзы пакладзены аўтарскі відэафільм пра гомельскага архітэктурнага генія Гомеля Станіслава Шабунеўскага, паказаны на “Белсаце”. Праз восемдзесят гадоў пасля сталінскіх рэпрэсій архітэктар Шабунеўскі пасмяротна стаў ганаровым грамадзянінам Гомеля.

    Напрыканцы года гомельская філія мае зладзіць ток-шоу на тэму “Мова варожасці і свабода слова” з удзелам журналістаў, блогераў ды іншых прадстаўнікоў грамадскасці.

    На сходзе філіі ў сябры ГА “БАЖ” прынятая Яўгенія Стрыжак — рэдактарка сайта praca-by.info, вядомая ў літаратурным асяродку як Югася Каляда, аўтарка кнігі прозы “Галоўная памылка Афанасія”.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці