• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Гомельскі відэаблогер Максім Філіповіч названы “Чэмпіёнам грамадзянcкай супольнасці” 2017 года

    Названыя “Чэмпіёны грамадзянcкай супольнасці” 2017 года.

    21 снежня Асамблея НДА зладзіла дзявятую цырымонію ўганаравання пераможцаў прэміі “Чэмпіёны грамадзянcкай супольнасці”, каб адзначыць выбітных асобаў і важныя падзеі трэцяга сектара Беларусі ў 2017 годзе.

    Пераможцам у намінацыі “Грамадскі лідар года” стаў каардынатар Офісу па правах людзей з інваліднасцю Сяргей Драздоўскі — рухавік кампаніі “Павестка 50”. Яна разгарнулася ў пяці беларускіх гарадах і была накіравана на імплементацыю палажэнняў Канвенцыі аб правах людзей з інваліднасцю.

    У намінацыі “Новая ініцыятыва” журы адзначыла ажно два пераможцы. Імі сталі грамадскі рух “Дзея” і ініцыятыва “Хайсы” (Віцебск). Статуэтку і дыпломы ад імя “Дзеі” атрымалі актывісты Аліна Нагорная і Ўладзімер Бараноўскі. За перамогай з Віцебску прыехалі Ян Дзяржаўцаў, Уладзімер Іваноў.

    Уладзімер Някляеў, Наста Дашкевіч

    “Крэатывам года” была названа акцыя “Ноч расстраляных паэтаў” — супольная ініцыятыва Маладога Фронту і творчых асяродкаў. Прэмію ад журы атрымалі Наста Дашкевіч і Ўладзімер Някляеў.

    Максім Філіповіч

    У намінацыі “Медыя / журналіст / журналістка года” перамог гомельскі відэаблогер Максім Філіповіч. Ягоны канал на YouTube стаў такім папулярным, што ўлады абвінавацілі Максіма ў “падмене дзяржаўных СМІ”.

    “Гарбуз года” ўручаецца за негатыўныя дзеянні ў дачыненні да арганізацыяў грамадзянскай супольнасці ды іх прадстаўнікоў. Сёлета журы вырашыла “адзначыць” гэтай антыпрэміяй крымінальную справу па “факце” навучання і падрыхтоўкі да ўдзелу ў масавых беспарадках. Па справе было затрымана больш за 30 чалавек — былых актывістаў арганізацыі “Белы легіён” і спартыўна-патрыятычнага клюбу “Патрыёт”.

    Рэгіянальнай падзеяй назвалі “маршы недармаедаў” супраць дэкрэту №3, якія прайшлі сёлета ў розных гарадах Беларусі. У акцыях бралі актыўны ўдзел грамадзкія актывісты і мясцовыя жыхары. Прыз у гэтай намінацыі атрымалі прадстаўнікі Слоніма, Воршы і Гомеля.

    За рэалізацыю найлепшай ініцыятывы, якая аб’яднала партнёраў з розных сфераў і сектараў у намінацыі “Партнёрства года” статуэтку атрымалі Беларускія ўікэнды. Дзякуючы ім цягам 2017 году беларускамоўныя вэрсіі фільмаў былі паказаныя ў шэрагу кінатэатраў краіны.

    Статуэтку і дыплом на цырымоніі атрымаў лідар ініцыятывы “Кінаконг” Андрэй Кім.

    Кампаніяй году была прызнаная Кампанія ў абарону Курапатаў. Атрымаць дыплом і статуэтку на сцэну падняліся Зміцер Дашкевіч з аднадумцамі.

    Сяргей Коўган, заснавальнік пошукава-выратавальнага атрада “Анёл”

    У намінацыі “Мэдыяактыўнасць” перамаглі сацыяльныя сеткі пошукава-выратавальнага атрада “Анёл”.

    Прэмія “Чэмпіёны грамадзянскай супольнасьці” адзначае найбольш значныя і яскравыя падзеі ў жыцьці трэцяга сэктара. 23 снежня 2009 году ўпершыню адбылася нефармальная цырымонія. Прэмія заснаваная Асамблеяй няўрадавых дэмакратычных арганізацый Беларусі. Пераможцаў абірае журы (сёлета — 110 чалавек), у якое ўваходзяць сябры Рабочай групы Асамблеі, грамадскія лідары і эксперты, “чэмпіёны” мінулых гадоў, журналісты.

    Фота belngo.info

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці