• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Гомельскую журналістку Шчыракову прыцягваюць да адказнасці за стрым у Facebook

    Журналістка Ларыса Шчыракова з Гомеля атрымала позву ў суд Светлагорскага раёна. 15 студзеня яе будуць судзіць за анлайн-трансляцыю ў Facebook стыхійнага сходу жыхароў вёскі Якімава Слабада, які прайшоў тут 25 снежня.

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/l.jpg

    Мясцовыя жыхары  пратэстуюць, не маючы моцы мірыцца са смуродам, які накрыў наваколле пасля запуску пабудаванага кітайцамі ўшчыльную да вёскі завода сульфатнай беленай цэлюлозы. Завод гэты паўстаў на базе Светлагорскага цэлюлозна-кардоннага камбіната (ЦКК), ён узгоднены з беларускімі экалагічнымі і прыродаахоўчымі службамі.

    Людзі адкрыта называюць вёску “далінай смерці”, скардзяцца на галавакружэнне, ваніты, абвастрэнне хранічных захворванняў і нават крывацёк з носа. Кіраўніцтва ЦКК запэўнівае грамадскасць, што смурод не ўплывае на стан здароўя, а выкіды розных газаў з заводу беленай цэлюлозы не перавышаюць дапушчальных узроўняў.

    На стыхійным сходзе сабрана звыш паўтары сотні подпісаў супраць нездаровай экалагічнай сітуацыі — калектыўныя лісты накіраваны ў Міністэрства аховы здароўя, Мінпрыроды, Адміністрацыю прэзідэнта.

    “Не паспеў прайсці адзін суд, як участковы міліцыянт Светлагорскага РАУС папярэдзіў мяне пра яшчэ адну адміністрацыйную справу — за 10 студзеня, калі ў Якімавай Слабадзе ладзілася сустрэча вясковых жыхароў з прадстаўнікамі мясцовай улады, спэцыялістамі ЦКК і экалагічных службаў Светлагорска. Я таксама вяла стрым з гэтай сустрэчы ў Face­book  і тут жа атрымала папярэджанне пра адказнасць. Такая вось у міліцыі апэратыўнасць, — кажа Ларыса Шчыракова.

    Пакуль невядома, паводле якога артыкула прыцягваюць журналістку да адказнасці за стрым у сацыяльнай сетцы Face­book.

    У мінулым годзе Шчыракову на падставе пратаколаў міліцыі раённыя суды Гомельскай вобласці шэсць разоў каралі адміністрацыйнымі штрафамі за падрыхтоўку прадукцыі СМІ без акрэдытацыі для польскага спадарожнікавага  тэлеканала “Белсат” — паводле артыкула 22.9 КаАП. Агульная сума штрафаў склала 4 715 рублёў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці