• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Гродна: “Каларадская Пушча” ад Севярына Квяткоўскага

    Журналіст і пісьменнік, сябра ГА “БАЖ” Севярын Квяткоўскі прэзентаваў 5 верасня ў Гродне сваю новую кнігу “Каларадская Пушча”. Кніга была надрукаваная  дзякуючы амаль 100 беларусам, якія падтрымалі гэтае выданне на краўдфандынгавай пляцоўцы Улей.

    Севярын Квяткоўскі кажа, што яго кніга паказвае розныя сусветы, у якіх жыве Беларусь:

    “У нашай рэальнасці два сусветы і яны ўжо разышліся — яны ўжо ніколі не сыйдуцца разам. У кнізе паказаныя Менск і Горад-герой. Менск — гэта як “Мерседэс”, на якім я ехаў у Гродна, а Горад-герой — гэта савецкая дзяржаўная “тарантайка”. І тое і тое каштуе да Гродна 15 рублёў. У “Мерседэсе” усё як трэба, а ў “тарантайцы” ўсё раздзяўбана, і цябе чатыры з паловай гадзіны трасе і ванізма, а таксама там можа вісець нейкая каларадская стужка. Гэтыя сусветы суіснуюць, але з кожнай секундай, кожным месяцам цывілізацыйна разыходзімся. І вось у сваёй кніжцы я развёў гэтых людзей. Адныя хочуць змяняцца, другія не хочуць. На маю думку, кніга пра фантазію, як і ў каго яна працуе”.

    Аўтар “Каларадскай пушчы” зазначае, што жанр кнігі — палітычная сатыра, чытачам будзе цікава і весела, але будзе пра што падумаць, бо кніга пра нас беларусаў:

    “Хоць у кнізе пра Менск і менчукоў, гэта пра нас  — беларусаў. Мы ўжо даўно не адрозніваемся прынцыпова, геаграфічна. Мы адрозніваемся толькі ў нашых фантазіях: як мы бачым наша жыццё цяперашняе і як бы мы хацелі бачыць яго для нашых дзяцей і ўнукаў”.

    Квяткоўскі мяркуе, што кніга будзе цікавая тым, каму падабаюцца Марк Твен, Гашак, Чапек, Ільф і Пятроў, Даўлатаў і О’Генры.

    Сустрэча з Севярынам Квяткоўскім адбылася ў Цэнтры Гарадскога жыцця. “Каларадскую Пушчу” можна замовіць у аўтара, а таксама ў прыватных распаўсюднікаў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці