• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Гродна: міліцыянты супраць рашэння суда

    Міліцыянты не задаволеныя рашэннем суддзі Ленінскага раёна Гродна Руслана Гурына, які 30 траўня прыняў рашэнне спыніць справу супраць сям’і Верамеенкаў.  Справа тычылася размешчанага ў сацыяльных сетках 7 мая фотаздымка сям’і Верамеенкаў з бел-чырвона-белым сцягам на знак салідарнасці з Васілём Паляковым, які адбываў 15 сутак арышту за нацыянальную сымболіку. Фота, апублікаванае ў Facebook, міліцыя палічыла «несанкцыянаваным пікетам».

    Прадстаўнікі аддзела ўнутраных спраў Ленінскага раёна Гродна  вырашылі абскардзіць рашэнне суддзі Гурына ў абласным судзе. Паседжанне па гэтай справе адбудзецца 11 ліпеня.

    «Мне прыйшоў ліст з Ленінскага суда, што пададзена скарга на рашэнне гэтага суда, таксама прыйшла позва. Я чакаў, што будзе такая рэакцыя, таму рыхтую дакументы, якія даказваюць маю невінаватасць, — гаворыць Сяргей Верамеенка. —  Я цудоўна разумею, што ў ва ўсіх гэтых Вайцешкаў, Казлоўскіх, (міліцыянты, што сведчылі ў судзе супраць сям’і Верамеенкаў — рэд.) няма асаблівай ахвоты адказваць за свае дзеянні. Думаю, іх ініцыятыва трошкі  выходзіць бокам, а гэтая справа будзе цягнуцца».

    Сяргей Верамеенка запрасіў усіх жадаючых прыйсці ў Гродзенскі адбасны суд 11 ліпеня а 9.30, каб выказаць сваю падтрымку.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці