• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Гродна: Ян Хведчын атрымаў узнагароду ва Украіне за выдатнае ФОТА

    Гродзенскі фатограф Ян Хведчын атрымаў бронзавы медаль на конкурсе Live Press Photo 2019, які адбываўся сёлета ва Украіне.

    Здымак фатографа меў назву “Праліўная радасць”, ён паказвае момант традыцыйнага свята, што ладзіцца на Гродзеншчыне каля Аўгустоўскага канала.

    “Удзельнічаў у гэтым конкурсе трэці год запар, заняў 3‑е месца з 6‑ці, — распавядае Ян Хведчын. — Пра сам конкурс даведаўся ад калег фатографаў. Фотаконкурс міжнародны, дасылаюць туды працы з усяго свету, у тым ліку і з Беларусі, і ў гэтым конкурсе вельмі высокія патрабаванні да прац. Ён праводзіцца шмат гадоў і з’яўляецца адным з галоўных конкурсаў прэс-фота Украіны”.

    Ян Хведчын зазначае, што з гадамі ў яго паляпшаецца якасць здымкаў, і хочацца зрабіць унікальнае фота, не падобнае на здымкі калег-фатографаў. За апошні месяц фатограф адправіў некалькі заявак на розныя конкуры. “Пасля атрымання ўзнагароды жаданне толькі ўзрасло, ды і колькасць прац, якія можна прадставіць на конкурсах, павялічылася”, — кажа фатограф.

    Ян Хведчын супрацоўнічае з рознымі СМІ Гродзешчыны. Ён рабіў здымкі для “Гродзенскай праўды” і “Вечернего Гродно”, партала TUT.BY і іншых незалежных СМІ, ладзіў розныя прыватныя праекты.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Сацсеткі журналіста: Паміж прафесійным інструментам і асабістымі рэфлексіямі. Плюс парады

    08.09.2026
    Акцэнты

    Гурневіч: Многія крытыкуюць «Нашу Ніву», але самі чытаюць. Бо медыя — гэта люстэрка грамадства

    У вялікай часткі беларускай грамадска-палітычнай бурбалкі ёсць адно таемнае guilty plea­sure. Яны крытыкуюць «Наша Ніву» і публічна гідзяцца ёй, абвяшчаюць ёй байкоты, але штодня працягваюць чытаць. «Нашай Нівай» абураюцца, але пасля ўпісваюць у браўзэры тыя самыя дзве літаркі. Адкуль я гэта ведаю? Бо я сам так раблю.
    05.09.2026
    Акцэнты

    У Вільні праходзіць канферэнцыя «Беларускія медыя: якасць, давер, стандарты»

    Падчас канферэнцыі адбудзецца ўзнагароджанне прэміяй «Вольнае слова». Гэтым разам на цырымоніі прысутнічае адзін з заснавальнікаў прэміі Андрэй Аляксандраў, які два дні таму быў вызвалены з‑за кратаў.
    18.09.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.