• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Яшчэ адзін папулярны гродзенскі партал прызналі «экстрэмісцкім»

    Сайт і сацсеткі Grodno.in прызналі «экстрэмісцкімі матэрыяламі». Так вырашыў суд Ленінскага раёна Гродна 20 снежня 2024 года. Экстрэмісцкай стала і сама назва сайта Grodno.in, заўважыў Hrodna.life.

    Скрыншот: БАЖ

    Акрамя сайта, «экстрэмісцкімі» прызналі два звязаных з парталам тэлеграм-каналы, старонкі ў Tik­Tok, Insta­gram, Face­book, X, «УКантакце» і «Аднакласніках», а таксама лагатып і саму назву «Grodno.in».

    На раніцу 24 снежня 2024 года сайт перстаў адкрывацца.

    Партал Grodno.in працуе з 2013 года. Ён уключае некалькі сэрвісаў: каталог, навіны, пошук вакансій. Праект працаваў з рэкламай.

    У красавіку 2024 года ўладальнікі партала судзіліся з праўладнай актывісткай Вольгай Бондаравай. Справа тычылася паста Бондаравай у «Тэлеграме», дзе яна называла сайт Grodno.in экстрэмісцкім.

    Нагадаем, у кастрычніку 2024 года самы папулярны гродзенскі інфармацыйны партал s13.ru таксама быў прызнаны «экстрэмісцімі матэрыяламі», а пазней — «экстрэмісцкім фарміраваннем».

    «Увесь горад на вушах». Што адбываецца ў Гродне пасля прызнання папулярнага гарадскога сайта «экстрэмісцкім»

    Таксама «экстрэмісцкай» прызналі старонку ў «Фэйсбуку» галоўнай рэдактаркі тэлеканала «Белсат» Аліны Коўшык.

    Заяву супраць Grodno.in і Аліны Коўшык падаў пракурор горада Гродна, паведаміла Генеральная пракуратура Беларусі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці