• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    ГУБАЗіК пагражае Мікіту Мелказёраву ціскам на родных, а прапагандыст Казакоў заклікае расстраляць

    Абурэнне выклікала тое, што Мелказёраў назваў партыйнага дзеяча часоў СССР Панцеляймона Панамарэнку «кавалкам лайна».

    ГУБАЗіК пагражае блогеру Мікіту Мелказёраву. У сваім тэлеграм-канале сілавікі напісалі, што ператрусы і допыты родных журналіста Мелказёрава будуць праведзеныя з асаблівым стаўленнем.

    Таксама яму пагражаюць «кватэрным пытаннем» — гэта калі ГУБАЗіК граміць кватэры людзей і здымае гэта на відэа.

    Прапагандыст Кірыл Казакоў, намеснік генеральнага дырэктара агенцтва «Мінск-Навіны» і галоўны рэдактар газеты «Мінскі кур’ер», таксама накінуўся на блогера Мікіту Мелказёрава.

    «Для такіх, як Мікіта Мелказёраў, мне падаецца, трэба ў індывідуальным парадку ўводзіць ваеннае становішча — і суд-тройка і расстрэл на месцы. Выключны спіс для такога гаўна трэба ўводзіць пры любой магчымасці знаходжання на тэрыторыі Беларусі.

    Калі гэта жывёліна захоча калі-небудзь памяняць беларускі пашпарт, калі гэта жывёліна нарэшце захоча памяняць сабе зубы, калі проста гэта жывёліна нейкім чынам паспрабуе назваць сябе яшчэ беларусам, я ў прынцыпе гатовы выступіць адным з членаў гэтай тройкі для таго, каб асабіста гэту жывёліну зжыць са свету», — абразліва выказаўся Казакоў.

    Ён заявіў, што сябры і знаёмыя блогера «павінны вырачыся гэтага чалавека публічна».

    «Такіх людзей сапраўды трэба страляць», — паўтарыў Казакоў.

    Такую рэакцыю выклікалі словы Мелказёрава з выпуску пра Панцеляймона Панамарэнку. Блогер назваў дзеяча «кавалкам лайна», бо той быў русіфікатарам. У лісце да Сталіна «О белорусском языке, литературе и писателях» Панамарэнка выступаў супраць беларускай мовы (Панамарэнка быў ураджэнцам Кубані), пісьменнікаў Янкі Купалы, Петруся Броўкі, Кандрата Крапівы і іншых.

    Разам з тым, калі пасля Другой сусветнай вайны Сталін хацеў перадаць РСФСР Полацкую вобласць, Панамарэнка змог Полацк адстаяць і вобласць засталася ў складзе БССР.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці