• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Гукарэжысёр Белтэлерадыёкампаніі абвясціў пра галадоўку

    Гукарэжысёр Белтэлерадыёкампаніі Уладзімір Жолудзь абвясціў пра галадоўку. Пра гэта ён заявіў у сваім відэазвароце.

    «Абавязваюся нічога не есці, піць толькі ваду. Працягваю працаваць у штатным рэжыме, згодна з раскладам. Дзякую за ўвагу», — заявіў ён у сваім відэазвароце.

    Паводле яго слоў, падставай для галадоўкі паслужыла апошняя відэатрансляцыя нацыянальнага адбору на «Еўрабачанне». Жолудзеў распавёў, што сістэма аплаты працы на Белтэлерадыёкампаніі ўладкаваная такім чынам, што супрацоўнікі маюць невялікія аклады — сам Уладзімір атрымлівае 600 тысяч на паўстаўкі, а астатні заробак забяспечваюць ганарары за праграмы, якія выйшлі ў эфір.

    Як распавядае Уладзімір у сваім відэазвароце, за працу, складаную і «тэхналагічную» ва ўсіх адносінах, за нацыянальны адбор на «Еўрабачанне», ён атрымаў 600 тысяч рублёў. Уладзімір Жолудзь таксама ўдакладняе, што гэтая сітуацыя з году ў год паўтараецца. Нягледзячы на тое што, паводле яго слоў, кіраўніцтва тэлекампаніі абяцала пайсці яму насустрач і павысіць аплату, нічога не змянілася.

    Пасля таго як Уладзімір у чарговы раз узняў пытанне аб павелічэнні аплаты, яму прапанавалі звольніцца альбо звярнуцца да аднаго з кіраўнікоў Белтэлерадыёкампаніі, якія ў курсе праблемы. Прыём прызначаны на 23 лютага.

    «Пасля таго як даведаліся, што я запісаўся на прыём, мне парэкамендавалі забраць заяву на звальненне. Пры гэтым я поўны рашучасці і з сённяшняга дня, 15 лютага, абвяшчаю галадоўку. Гэта не нейкія ультыматумы — я проста хачу, каб кіраўніцтва кампаніі звярнула ўвагу на існуючую праблему», — сказаў ён.

    Па словах Уладзіміра Жолудзя, спыніць ён галадоўку ці працягне — залежыць ад вынікаў сустрэчы.

    Ён таксама адзначае, што ўмовы працы на іншых беларускіх каналах, АНТ і СТВ, на яго погляд, лепшыя: напрыклад, у супрацоўнікаў гэтых каналаў ёсць абед і г.д.

    Белтэлерадыёкампанія — самы буйны ў Беларусі дзяржаўны медыяхолдынг. У структуру Белтэлерадыёкампаніі ўваходзяць 7 тэлевізійных каналаў, 5 каналаў радыё, 5 абласных тэлерадыёкампаній.

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці