• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Сатырычнае шоу «ХАЙ ТАК TV» у Беларусі абвесцілі «структурным падраздзяленнем экстрэмісцкага фармавання»

    У абноўленым 30 красавіка 2025 года «Пераліку арганізацый, фармаванняў, індывідуальных прадпрымальнікаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці» на сайце МУС Беларусі сатырычнае тэлешоу «ХАЙ ТАК TV» названае «структурным падраздзяленнем экстрэмісцкага фармавання «БЕЛСАТ tvBEL­SAT».

    «ХАЙ ТАК TV» названае «структурным падраздзяленнем экстрэмісцкага фармавання

    Рашэнне прызнаць тэлеперадачу «ХАЙ ТАК TV» датычнай да «экстрэмісцкага фармавання» Міністэрства унутраных спраў Беларусі прыняло 25 красавіка 2025 года. Паводле сілавога ведамства, экстрэмісцкую дзейнасць ажыццяўляе «група грамадзян з ліку стваральнікаў, кіраўнікоў і ўдзельнікаў структурнага падраздзялення экстрэмісцкага фармавання «БЕЛСАТ tvBEL­SAT» пад назвай «ХАЙ ТАК TV».

    Канкрэтных прозвішчаў на сайце МУС няма. Але пералічаныя інтэрнэт-рэсурсы, праз якія нібыта здзяйсняецца дзейнасць удзельнікаў фармавання. Гэта:

    • Telegram-канал «Хай Так TV» (ідэнтыфіктар t.me/hajtaktv);
    • Insta­gram-акаўнт з назвай «haj­tak­tv» (ідэнтыфіктар instragram.com/hajtaktv);
    • Face­book-акаўнт з назвай «Хай так TV» (ідэнтыфікатар facebook.com/hajtaktv);
    • Х‑акаўнт з назвай «Хай так TV» (ідэнтыфікатар twitter.com/hajtaktv);
    • Tik­Tok-акаўнт з назвай «Хай Tак TV» (ідэнтыфікатар tiktok.com/@hajtaktv);
    • Старонка ў «ВКонтакте» з назвай «Хай так TV» (ідэнтыфікатар https://vk.com/club154220491);
    • Старонка ў «Одноклассниках» з назвай «ХАЙ ТАК TV» (ідэнтыфікатар ok.ru/hajtaktv);
    • Старонка ў Lik­tree» з назвай «@bylol» (ідэнтыфікатар linktr.ee/bylol);
    • YouTube-каналы з назвай «ByLOL» (ідэнтыфікатары youtube.com/channel/UCbxqT6VIv-2V7JrCbGX3eYA і youtube.com/@ByLOL_fun);
    • Электронная пошта, а таксама лагатып — «у выглядзе надпісу «ХАЙ ТАК TV» на жоўта-сінім фоне».

    У студзені 2024 года кантэнт гэтых рэсурсаў быў прызнаны «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» і ўключаны ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў на сайце Мінінфармацыі Беларусі.

    «Хай так TV» — гэта сатырычнае шоу пра беларускія рэаліі з пазнавальнымі персанажамі. Стваральнікі называюць яго «антыдотам супраць дзяржаўнай прапаганды».

    Таксама ў абноўлены «Пералік арганізацый, фармаванняў, індывідуальных прадпрымальнікаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці» паводле рашэння МУС Беларусі ад 25 красавіка 2025 года ўнесеная грамадская ініцыятыва «Партызанка». На сайце ведамства пералічаныя інтэрнэт-рэсурсы ініцыятывы, у тым ліку сайт з назвай Par­tyzan­ka (ідэнтыфікатар ko-fi.com/PARTYZANKA).

    У пералік «экстрэмісцкіх фармаванняў» унесеная і «Партызанская хваля» — як «структурнае падраздзяленне экстрэмісцкага фармавання «Кибер-Партизаны» / «Кибер-сливы». Адпаведнае рашэнне МУС таксама прыняў 25 красавіка 2025 года. У якасці сродкаў «экстрэмісцкай дзейнасці» названыя інтэрнэт-рэсурсы, праз якія распаўсюджваліся эксклюзіўныя інфармацыйныя матэрыялы пра падзеі ў Беларусі, здабытыя «партызанскімі» метадамі. Гэта:

    • Telegram-канал «ПарТЫзанскаЯ ХВАЛЯ» (ідэнтыфікатар t.me/PartizanWave);
    • YouTube-канал «Партызанская хваля» (ідэнтыфікатар youtube.com/@PartizanWave) і іншыя інтэрнэт-рэсурсы ўключна з электроннай поштай.

    Паводле рашэння КДБ Беларусі ад 21 красавіка 2025 года ў пералік «датычных да экстрэмісцкай дзейнасці» ўключаная віцебская ініцыятыва «Народны дэпутат». У складзе асоб, якія нібыта ажыццяўляюць экстрэмісцкую дзейнасць, згадваецца імя і прозвішча Аляксандра Корнышава — рэдактара інтэрнэт-выдання «Витебский Курьер news». Гэта ўжо другая згадка пра Аляксандра Корнышава ў «экстрэмісцкім» пераліку на сайце МУС: упершыню ён быў прызнаны ўдзельнікам «экстрэмісцкага фармавання» — кааліцыі «Европейский выбор» — у траўні 2024 года. 

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці