• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Хто «робіць навіны»? (ВІДЭА)

    Калісьці ў аднаго з тэлеканалаў быў рэкламны слоган: «Мы робім навіны!..»

    Частка тых, хто намінальна належыць да журналісцкага цэху, відаць, гэтыя словы ўспрымаюць як наўпроставую інструкцыю да дзеяння. Яны робяць навіны з нічога і нішто — з навінаў. Ці яшчэ горш — робяць штосьці, што не мае ніякага дачынення да рэальных падзеяў, якія мы бачылі на свае вочы. Мы-та бачылі… А хтосьці бачыць толькі тое, што яму паказвае дзяржаўнае ТБ. І робіць свае высновы зыходзячы з убачанага.

    На жаль, магчымасці іншых журналістаў (ды не, проста — журналістаў, — без вызначэнняў «іншыя», «сапраўдныя», «нячэсныя») данесці неадцэнзураваную і незаангажаваную інфармацыю значна больш сціплыя.

    Затое іх яны выкарыстоўваюць на поўніцу, нягледзячы ні на што.

    Пра гэта — фрагмент тэлепраграмы «Маю права», якое выйшла на тэлеканале «Белсат» роўна праз месяц пасля падзеяў 19 снежня мінулага года.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці