• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналіста Ігара Карнея пачнуць судзіць 19 сакавіка

    Судовы працэс распачнецца а 10-й раніцы ў Мінскім гарадскім судзе. Весці справу прызначаны суддзя Сяргей Кацэр. Ігара Карнея вінавацяць паводле ч. 3 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса (удзел у экстрэмісцкім фармаванні).

    Карней Ігар

    Судовы працэс распачнецца а 10‑й раніцы ў Мінскім гарадскім судзе. Весці справу прызначаны суддзя Сяргей Кацэр. Ігара Карнея вінавацяць паводле ч. 3 арт. 361–1 Крымінальнага кодэкса (удзел у экстрэмісцкім фарміраванні).

    Пакараннем паводле гэтага артыкула можа быць абмежаванне волі на тэрмін да чатырох гадоў альбо пазбаўленне волі на тэрмін ад двух да шасці гадоў.

    Ігара Карнея затрымалі пасля ператрусу ў ягонай кватэры 17 ліпеня 2023 года — як было абвешчана сваякам, на 10 сутак.  Падчас ператрусу сілавікі  забралі камп’ютар і іншыя лічбавыя носьбіты інфармацыі, а журналіста адвезлі ў ізалятар часовага ўтрымання на Акрэсціна.

    Праваабаронцы зрабілі выснову, што Карней затрыманы ў межах крымінальнай справы, і таму праз 10 дзён яго мусяць альбо вызваліць, альбо прад’явіць абвінавачанне. Па сканчэнні гэтага тэрміну на волю Ігар Карней не выйшаў, з ІЧУ яго перавялі ў мінскі СІЗА № 1.

    Ігар Карней працаваў ў журналістыцы са студэнцкіх гадоў. Напрыканцы 80‑х  разам з сябрамі і аднадумцамі ён стварыў у Оршы моладзевую незалежную газету «Лидер». Таксама друкаваўся ў газетах «Знамя юности», «Чырвоная змена», «Комсомольская правда», з 1991 года працаваў у газеце «Звязда». У 1994–2000 гадах быў карэспандэнтам штотыднёвіка «Свободные новости». У 2000 годзе прыйшоў на «Радыё Свабода». У апошнія гады працаваў як журналіст-фрылансер.

    Вядома, што 15 лістапада 2020 года Ігара Карнея затрымлівалі падчас аднаго з мірных маршаў у Мінску. Тады яго пакаралі 10 суткамі адміністрацыйнага арышту, якія ён адбываў у ізалятары часовага ўтрымання ў Жодзіне.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці