Ігара Ільяша пачнуць судзіць ужо праз два тыдні
Журналіста абвінавачваюць паводле двух крымінальных артыкулаў, паведамляе @spring96.

Ігар Ільяш
Пра затрыманне Ігара Ільяша стала вядома 22 кастрычніка. Праўладныя тэлеграм-каналы пісалі, што Ільяш займаўся «садзейнічаннем экстрэмісцкім фармаванням» — даваў інтэрв’ю незалежным СМІ, а таксама нібыта «займаўся зборам звестак для замежных разведак» — даваў каментары ўкраінскім выданням.
Жонка Ігара — палітзняволеная журналістка Кацярына Бахвалава.
Стала вядома, што Ігара абвінавачваюць у «дыскрэдытацыі Беларусі» (арт. 369–1 КК) і «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 2 арт. 361–4 КК). Яго справу пачнуць разглядаць ужо 21 лютага ў Мінскім гарадскім судзе. Працэс будзе весці суддзя Сяргей Кацэр.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў