• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Інфармагенцтва “Ваяр” не збіраецца выбачацца перад праваабаронцам (копія адказу)

    Начальнік дзяржаўнай установы “Ваеннае інфармацыйнае агенцтва Узброеных Сіл Беларусі “Ваяр” палкоўнік Аляксей Пашкевіч адмаўляецца аспрэчваць звесткі, распаўсюджаныя “Белорусской военной газетой” пра гомельскага праваабаронцу Леаніда Судаленку.

     

    Сам жа праваабаронца лічыць, што гэтыя звесткі не адпавядаюць рэчаіснасці, зневажаюць яго гонар, годнасць і дзелавую рэпутацыю.

    Напрыканцы сакавіка Леанід Судаленка звярнуўся да кіраўніцтва “Белорусской военной газеты” (адна з трох рэдакцый, што ўваходзяць у склад агенцтва «Ваяр») з патрабаваннем абвергнуць інфармацыю, распаўсюджаную пра яго 10 сакавіка ў артыкуле “Кому выгодно порочить белорусскую армию?” (выпуск №42).

    Публікацыя тычылася інцыдэнту з уцёкамі двух жаўнераў з размешчанай у Брэсце вайсковай часткі №92616 з‑за збіцця і пагрозаў. Леанід Судаленка тады выступіў ініцыятарам звароту 75 грамадзян да міністра абароны Беларусі з патрабаваннем спыніць нестатутныя адносіны ў беларускім войску.

    Гэта і выклікала суровую водпаведзь вайсковай газеты на адрас гомельскага праваабаронцы. Аўтар артыкула Уладзімір Кажэўнікаў так характэрызаваў асобу ініцыятара звароту да міністра абароны: “…в Гомеле объявился некий правозащитник Леонид Судаленко, этакий самопровозглашенный «омбудсмен», личность в определенных кругах известная. То его упрекают в отправке налоговым инспекторам посланий непристойного содержания, то он конфликтует с таможенниками при досмотре на границе. Этому господину не впервой давить на государственные органы аж через Организацию Объединенных Наций, через ее Комитет по правам человека”.          

    Аўтар сцвярджае таксама, што Судаленка “уже подготовил, пороча свою страну, три десятка “высочайших” жалоб, на которые Ооновские чиновники, покачивая головами, констатируют: “М‑да, тут нарушением прав человека попахивает”. Теперь, когда они будут готовить всемирный доклад, вставят в него и доносы гомельского квазиомбудсмена”.

    Зварот да міністра абароны Уладзімір Кажэўнікаў назваў “демагогическими перлам”, якіх у Судаленкі “целый арсенал”.

    У артыкуле гаворыцца, што праваабаронца займаецца “антиармейской агитацией” і “доносами”, у той час як армія абараняе Радзіму  — “в отличие от судаленок, которые прославили себя только на ниве разрушения общества”.

    У афіцыйным адказе на зварот Леаніда Судаленкі кіраўнік агенцтва “Ваяр” Аляксей Пашкевіч сцвярджае, што аўтар артыкула выказваў асабістае меркаванне, і што ўсе звесткі пра героя публікацыі браліся з “крыніц, што знаходзяцца ў адкрытым доступе”. Сярод іх фігіруе і сайт “Гомельбест”, на якім ананімы пастаянна публікуюць “выкрывальныя” звесткі пра Леаніда Судаленку.

    Паводле праваабаронцы, ён збіраецца скарыстацца сваім правам звароту ў суд.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці