• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Былая палітзняволеная расказала, як адчувае сябе ў калоніі Кацярына Андрэева

    Былая палітзняволеная Алена (імя несапраўднае) правяла за кратамі больш за 750 дзён і нядаўна выйшла на свабоду. У размове з «Белсатам» жанчына расказала пра сваё зняволенне і ўзгадала ў тым ліку, як сустрэлася з журналісткай Кацярынай Бахвалавай (Андрэевай).

    Кацярына Андрэева. Фота: Белсат

    Алена з цеплынёй згадвае Кацю Андрэеву, з якой пазнаёмілася ў гомельскім СІЗА. Кажа, што журналістка была там «такім радасным праменьчыкам святла, усіх падбадзёрвала, заражала пазітывам і верай у лепшую будучыню».

    «На жаль, у калоніі яна – можа, не да канца, – але сама страціла гэтую веру. Агучвала мне радок з ліста на волю, у якім прызнаецца, што адчувае сябе прыціснутай магільнай плітой. Калі я выходзіла, запытвала ў мяне: «Алена, скажы, а я калі-небудзь выйду адсюль ці не? Я выйду адсюль?» Цяжка ёй. Яна вельмі прыгнечаная была. Яна… Яна малайца! Ёй проста зараз патрэбная падтрымка! Проста трэба неяк зрабіць так, каб яна адчула большае падтрыманне», – упэўненая былая палітзняволеная.

    Алена мяркуе, што Кацярыну Андрэеву моцна надламаў другі суд і ягоны вырак. Перажыць такое, калі ўжо падрыхтаваўся выйсці на свабоду, вельмі і вельмі цяжка.

    «На жаль, шмат хто з людзей, якія маюць вялікія тэрміны, пачынаюць ламацца…» – кажа Алена.

    Між тым, сцвярджае Алена, у калоніі застаюцца жанчыны, якія сваім прыкладам даюць сілу і веру ўсім. Сярод іх яна называе Ірыну Леўшыну («Яна проста крэмень! Без павагі і захаплення на яе і не паглядзіш»).

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці