• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Экстрэмісцкім фарміраваннем» прызналі інтэрнэт-рэсурсы «Мы не Холопы» і сацсеткі блогера Алега Жалнова

    Паводле рашэння Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі ад 2 траўня, у склад гэтага фарміравання ўваходзіць «група грамадзян з ліку стваральнікаў, адміністратараў і іншых удзельнікаў інтэрнэт-рэсурсаў пад агульнай назвай “Мы не Холопы”». Таксама ў Пералік арганізацый, фарміраванняў, індывідуальных прадпрымальнікаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці, уключаныя сацыяльныя сеткі бабруйскага блогера Алега Жалнова.

    Блогер Алег Жалноў. Фота: з сайта «Радыё Свабода»

    У Спісе на сайце МУС пералічваюцца 16 сеткавых рэсурсаў, прычым некаторыя з іх ужо працяглы час не абнаўляюцца:

    - YouTube-канал «Мы не Холопы»;

    - старонка ў Insta­gram з назвай «Мы не Холопы Взаимопомощь и Взаимовыручка Солидарность Белорусов»;

    - старонка ў сацыяльнай сетцы «Одноклассники» пад назвай «Мы не Холопы Беларусь Солидарность и Взаимовыручка»;

    - старонкі ў сацыяльнай сетцы «ВКонтакте» з назвамі «Мы не Холопы Беларусь Солидарность Взаимовыручка» і «Олег Желнов»;

    - старонка ў Face­book пад назвай  «Мы не Холопы Беларусь Солидарность и Взаимовыручка»;

    - акаўнт «Олег Желнов» у сацсетцы Х;                                                                   

    - Telegram-рэсурсы «МЫ НЕ ХОЛОПЫ», «Народ против невежества / Чат»   9t.me/narodprotiw_chat), «Nasch DRUG», «Олег Желнов»;

    - сайт «Блог Олега Желнова»;

    - акаўнт «OlegZhel­nov» на платформе Dona­tionAlerts ;

    - акаўнт «Мы не Холопы СОЛИДАРНОСТЬ и ВЗАИМОВЫРУЧКА» на платформе Boosty;

    - два адрасы электроннай пошты: oze@tut.by і myneholopy@gmail.com.

    У пералік рэсурсаў, залічаных у «экстрэмісцкае фарміраванне» «Мы не Холопы», уключаны і лагатып «у выглядзе мастацкай выявы сціснутай у кулак рукі са стужкай бел-чырвона-белага колеру» — так ён апісаны на сайце МУС.

    Блогер Алег Жалноў стаў вядомы сваімі відэасюжэтамі, у якіх фіксаваў правапарушэнні супрацоўнікаў міліцыі: з 2011 года ён выкладаў іх на сваім YouTube-канале «Мы не Холопы», і сюжэты збіралі дзясяткі тысяч праглядаў. Відэаролікі ён далучаў да зваротаў у пракуратуру і да міліцэйскага кіраўніцтва. Імпэт да выкрывальніцкай дзейнасці блогер тлумачыць не дрэнным стаўленнем да міліцыі як дзяржаўнай структуры, а тым, што не можа быць абыякавым да правапарушэнняў асобных яе прадстаўнікоў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці