• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Экстрэмісцкімі фарміраваннямі» прызналі «DW Беларусь» і «UDF — новости Беларуси»

    На падставе рашэння Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі ад 29 красавіка назвы медыя «DW Беларусь» і «UDF — новости Беларуси» з’явіліся ў Пераліку арганізацый, фармаванняў, індывідуальных прадпрымальнікаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці.

    Фота: DW/M.Smajic

    Як паведамляецца на сайце сілавога ведамства, «экстрэмісцкім фармаваннем» прызнаная і забаронена дзейнасць на тэрыторыі Беларусі групы грамадзян, аб’яднаных пад назвай «DW Беларусь (Немецкая волна Беларусь)». У дакуменце пералічаныя інтэрнэт-рэсурсы:

    - інтэрнэт-сайт «DW» з падраздзелам «Беларусь» (dw.com/ru/беларусь/s‑9500);

    - YouTube-каналы «DW Беларусь» (youtube.com/@dwbelarus і youtube.com/channel/UCf7w_H4iCeE-ZxRbGVEbxIA);

    - Telegram-канал «DW Беларусь» (t.me/dw_belarus, ID: 1461990719);

    - Telegram-чат «DW Беларусь – Комментарии» (ID: 1294724598);

    - Telegram-бот «DWRuss­ian» (t.me/@DWRussianBot, ID: 669306691);

    - Insta­gram-акаўнт пад назвай «dw.novosti» (instagram.com/dw.novosti);  

    - Face­book-акаўнт пад назвай «DW на русском» (facebook.com/dw.russian, ID: 100064569978792);

    - акаўнт у X пад назвай «DW на русском» (twitter.com/dw_russian ID: 6135562).


    Згадваецца лагатып медыя — паводле апісання МУС, «у выглядзе дзвюх англійскіх літар «D» і «W» на фоне колаў сіняга і белага колераў».

    У пералік «экстрэмісцкіх фармаванняў» сёння ўнесеныя таксама інфармацыйныя сайты «UDF.BY» і ўсе сацыяльныя сеткі і месенджары, афіляваныя з медыярэсурсам:

    - інтэрнэт-сайты «UDF.BY» (udf.name) і «UDF» (amp.udf.by);

    - старонкі  ў сацыяльнай сетцы «Одноклассники» з назвай «UDF – Новости Беларуси» (ok.ru/udf.bynovo) і «UDF – Белорусские Новости» (ok.ru/group/54089058746591; ok.ru/udf.new);
    — старонкі ў сацыяльнай сетцы «ВКонтакте» з назвай «UDF» (vk.com/udfby і vk.com/public30281638 );

    - акаўнт у «X» з назвай «UDF.NAME» (twitter.com/_belarus);

    - Face­book-акаўнт з назвай «UDF – Новости Беларуси» (facebook.com/udf.news);

    - старонка на партале «Дзен» з назвай «UDF – Белорусские Новости» (dzen.ru/udfby).

     

    І таксама лагатып медыя, апісаны як «стылізаваная выява дрэва з верхавінай у выглядзе геаграфічнага сілуэта Рэспублікі Беларусь белага колеру, выкананая на чырвоным фоне».


    Паводле дзеючага беларускага заканадаўства, асобы, прызнаныя ўдзельнікамі экстрэмісцкага фармавання, могуць быць прыцягнутыя да крымінальнай адказнасці па артыкулах «Стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім» (арт. 361–1 КК) ці  за «Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» (арт. 361–4 КК). Санкцыі паводле гэтых артыкулаў — да 10 гадоў пазбаўлення волі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці