• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Юры Каліна збірае сведчанні пра Тамару Саланевіч для фільма

    Вядомы журналіст і рэжысёр-дакументаліст Юры Каліна распачаў працу над новым дакументальным фільмам, прысвечаным выдатнай дакументалістцы Тамары Саланевіч.

    Тамара Саланевіч

    У сувязі з падрыхтоўкай стужкі ён звярнуўся да грамадскасці з просьбай адгукнуцца ўсіх, хто ведаў Тамару Саланевіч асабіста, працаваў з ёй, сябраваў або можа падзяліцца ўспамінамі пра яе прафесійную і чалавечую дзейнасць:

    – Пра яе зрабіць дакументальны фільм. З гэтай думкай хадзіў некалькі гадоў. Сёлета ўдалося знайсці спонсараў у выглядзе Цэнтра беларускай культуры, у выглядзе горада Беластока. Таксама далучыўся «Белсат», асяродак медыяў для замежжа Польскага тэлебачання. І Беластоцкае тэлебачанне, паколькі Тамара працавала ў Беластоцкім тэлебачанні. Чым больш людзей пра яе захоча мне расказаць на камеру, тым фільм будзе цікавейшы.

    Юры Каліна просіць усіх ахвотных цягам паўгода звязвацца праз яго сацыяльныя сеткі для перадачы матэрыялаў і ўдзелу ва ўспамінах для будучага фільма. Асаблівая ўвага надаецца жывым сведчанням, а таксама архіўным фотаздымкам, відэа- і дакументальным матэрыялам.

    Для ўдзелу звяртацца сюды.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.